Categories: Падзеі

Лілеі залатога кахання

З чаго пачынаецца каханне і як захаваць гэты дар на ўсё жыццё? Мяркую, дакладна адказаць на пастаўленае пытанне могуць не тэарэтыкі-філосафы, якія проста разважаюць над зададзенай тэмай, а тыя сем’і, гісторыя якіх налічвае некалькі дзясяткаў гадоў.

Іх сумесная гісторыя пачалася з дзіцячага сяброўства, якое паступова перарасло ў сімпатыю, каханне, сям’ю. Сёння ёй ужо пяцьдзясят адзін год. І яе бясцэнным багаццем з’яўляюцца дзеці, унукі і праўнучка з мілагучным імем Ангеліна.

Летась усе яны сабраліся разам на залаты юбілей сваіх дарагіх мамы і таты, бабулі і прабабулі Веры Васільеўны і Баляслава Францавіча Крукоўскіх, жыхароў вёскі Хрольчыцы.

Іх гасцінны  падворак  з ранняй вясны і да позняй восені патанае ў кветках. Цюльпаны, лілеі, півоні, ружы радуюць вока — у адказ на няспынныя клопат пра іх Веры Васільеўны, для якой кветкаводства не проста занятак, а адпачынак для душы.

 

 

Вось і ў час  прыезду карэспандэнтаў газеты Вера Васільеўна разам з мужам рупліва завіхалася на прысядзібным участку. А ў час нетаропкай размовы яны ўзгадалі мінулае.

… Вёска Хрольчыцы і хутар Восека з’яўляюцца малымі радзімамі Веры і Баляслава. Ён —  другі па ліку сярод пецярых дзяцей у сям’і, бацька якой быў вядомым у вёсцы і за яе межамі краўцом. Майстрам на ўсе рукі — кавалём, сталяром і плотнікам быў і Верын бацька. А вось іх дзеці знайшлі ўласную дарогу ў жыцці.

Баляслаў пасля заканчэння Навагрудскага вучылішча механізацыі накіроўваецца на цаліну. Хацелася свет паглядзець, грошай зарабіць, папрацаваць на карысць Радзімы. У зернесаўгасе «Дружба», што ў Рузаеўскім раёне, Кокчатаўскай вобласці малады трактарыст працуе амаль год. Пасля вяртаецца дахаты, праходзіць службу ў арміі. Механік-танкіст першага класа ваенны  абавязак выконвае годна, аб чым сведчаць падзякі яго бацькам. Яны ў сваю чаргу пішуць лісты да сына, расказваюць аб вясковым жыцці, укладваючы ў кожнае слова  благаславенне і пяшчоту. Таксама да  Баляслава ляцяць і лісты ад Веры.

Пасля армейскай службы па камсамольскай пуцёўцы Баляслаў зноў накіроўваецца ў дарогу — працаваць мантажнікам-вышыннікам. Спачатку ў  «Каўказэнергамантаж», затым у «Беэнергамантаж». У «Цэнтрмантаж», які размяшчаўся ў Башкірыі, ён едзе ўжо разам з маладой жонкай.

Сям’ю  яны стварылі ў 1964 годзе, распісаліся ў Навасёлкаўскім сельскім савеце. Вянчаліся ў касцёле ў Навагрудку. У гэтым горадзе некаторы час маладая сям’я будзе жыць пасля вяртання з Башкірыі.

Аднак сапраўдным домам для іх стала родная вёска Хрольчыцы. Тут сям’я пабудавала ўласную хату, дзе раслі і гадаваліся трое дзяцей. Пазней ужо да бабулі і дзядулі на лета прыязджалі ўнукі — іх у Веры Васільеўны і Баляслава Францавіча сямёра. Унукі не толькі адпачывалі, але і дапамагалі па гаспадарцы. А кожную раніцу дзядуля Баляслаў частаваў іх фірменнымі блінамі.

 

… Пяцьдзясят адзін год. На першы погляд гэта вялікі адрэзак часу, аднак у той жа момант — імгненне, гавораць Вера Васільеўна і Баляслаў Францавіч.  Прыгожае, непаўторнае, напоўненае падзеямі і сустрэчамі, якімі жыла сям’я. Сакрэт яе трываласці, як адзначае Вера Васільеўна, заключаны ва ўменні знаходзіць кампрамісы, саступаць адзін аднаму. А вось на думку Баляслава Францавіча, навука сямейнага жыцця перадаецца з пакалення ў пакаленне, ад бацькоў да дзяцей. І сёння гэтыя каштоўнасці — жыць у згодзе і ладзе, любіць і паважаць адзін аднаго пераймаюць ужо іх унукі . Кожны раз едучы да бабулі і дзядулі, яны вязуць гасцінцы, каб парадаваць сваіх родных людзей. Гэта даніна павагі за мінулы клопат, прызнанне ў любові.

А. ДУБРОЎСКАЯ

Фота П. АДАМЧУКА

administrator

Recent Posts

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

20 минут ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

1 час ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

18 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

19 часов ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

21 час ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

21 час ago