“Лічбавае медыя +”: гімназія № 1 у аб’ектыве поспеху

У свеце школьнай журналістыкі яшчэ ярчэй запалілася зорка – прэс-цэнтр “Лічбавае медыя+” гімназіі № 1 горада Дзятлава, які імкліва ўварваўся ў медыяпрастору, стаўшы ўдзельнікам раённага конкурсу на лепшы медыякантэнт “Медыя_art”.

Каманда маладых і амбіцыйных медыйшчыкаў не проста заявіла аб сабе. Яны стварылі “лічбавы сусвет” – Telegram-канал #Інсайт_гімназіі, дзе кожны пост ператвараецца ў жывую гісторыю.

Менавіта тут нараджаюцца фотагісторыі, публікуюцца рэпартажы і гучаць галасы гімназістаў. Канал стаў сапраўднай вітрынай школьнага жыцця, дзе кожны можа знайсці натхненне, інфармацыю і нагоду для гонару.

Шматлікія рубрыкі фарміруюць адмысловы адметны стыль канала:

— рубрыка “#Гімназія ў фотааб’ектыве: топ тыдня” – візуальныя хронікі, якія ператвараюць будні ў кадры з выставы. Кожны тыдзень удзельнікі канала выбіраюць самыя яркія, крэатыўныя і эмацыйныя фотаздымкі, зробленыя ў сценах гімназіі, шляхам анлайн-галасавання;

— “Гімназія_Life” –  жывыя рэпартажы, інтэрв’ю і закуліссе школьных падзей;

— “Гордасць гімназіі” –  гісторыі поспеху вучняў, педагогаў і выпускнікоў, якія натхняюць;

— “Афіша тыдня” – штотыднёвыя свежыя анонсы мерапрыемстваў, конкурсаў і актыўнасцяў;

— “#Анлайн інфаэкспрэс” – аператыўныя навіны і інфаструмень у рэжыме рэальнага часу, лістоўкі, памяткі прафілактычнага характару.

Кожны пост – як рыска да партрэта сучаснай гімназіі: адкрытай, дынамічнай і крэатыўнай.

Прэс-цэнтр “Лічбавае медыя +” не проста асвятляе падзеі – ён фарміруе культуру стасункаў, развівае навыкі сторытэлінгу і далучае вучняў да свету лічбавых камунікацый.

Удзел у раённым конкурсе “Медыя_art” – сапраўдная медыяпрыгода, дзе кожны кадр і кожны пост – гэта эмоцыя, ідэя і крок да перамогі.

Дар’я БУРДУН,
карэспандэнт прэс-цэнтра гімназіі № 1 г. Дзятлава

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

administrator

Recent Posts

Дятловчан и гостей города приглашаем на праздничный концерт, посвященный Дню работников культуры

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

5 минут ago

Следчы камітэт інфармуе. Не забудзьце дома флікер

Такі заклік жыхарам Дзятлаўшчыны адрасаваў старшы следчы раённага аддзела Следчага камітэта Аляксандр Макуца: – У…

3 часа ago

Безопасность на рабочем месте – залог снижения рисков возникновения чрезвычайных ситуаций

Работники Дятловского райотдела по чрезвычайным ситуациям регулярно проводят профилактические мероприятия с трудовыми коллективами. Недавно такая…

3 часа ago

Па тэме з аналітыкай. Каб за зіму дачу не абнеслі

Тэма З заканчэннем агароднага сезону дачы пусцеюць Праблема Зімой дачная маёмасць прываблівае злодзеяў Слова спецыяліста…

3 часа ago

Прамая тэлефонная лінія

13 кастрычніка з 14 да 16 гадзін адбудзецца прамая тэлефонная лінія з начальнікам АУС Дзятлаўскага…

3 часа ago

Праваахоўнікі не тэлефануюць у месенджарах

Пра гэта жыхарам Дзятлаўшчыны ў чарговы раз нагадвае следчы раённага аддзела Следчага камітэта Аляксей Клок:…

19 часов ago