Летнія будні паляўнічай гаспадаркі

Чым займаюцца спецыялісты Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў (БТПР) у летні перыяд, расказаў вядучы  паляўніцтвазнавец Дзятлаўскай паляўнічай гаспадаркі Слонімскай міжраённай арганізацыйнай структуры Юрый Міклаш.

Праца круглы год

Як адзначыў Юрый Мікалаевіч, работа ў гаспадарцы фактычна не залежыць ад сезона. Асноўныя напрамкі – гэта ахова ўгоддзяў і рэгуляванне колькасці дзікіх жывёл. Іх падкормка вядзецца, калі гэтага патрабуюць умовы надвор’я, а мінеральная ў выглядзе солі – круглы год. Улетку асноўны ўхіл на ахове ўгоддзяў і раскладванні мінеральных кармоў.

Ахова ўгоддзяў і рэйдавыя мерапрыемствы

Яна вядзецца сіламі самой гаспадаркі і сумесна з кантралюючымі органамі.

– Любое знаходжанне штатнага работніка ў паляўнічых угоддзях – гэта рэйдавыя мерапрыемствы па іх ахове. Праводзяцца і сумесныя рэйды з Дзяржаўнай інспекцыяй аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Як правіла, у інспекцый зацверджаны графікі, якія вызначаюць колькасць сумесных выездаў у месяц ці квартал. Яны арганізуюцца і па ініцыятыве гаспадаркі, у тым ліку разам з лясгасам, – патлумачыў Юрый Міклаш. – Пільная ўвага надаецца санітарнай бяспецы: вакол свінагадоўчага комплексу штотыднёва правяраецца, ці не прыходзілі дзікія кабаны. Гэта неабходна для своечасовага прыняцця мер па недапушчэнні інфіцыравання афрыканскай чумой свіней.

Будаўніцтва і рамонт абектаў

Летам спецыялісты займаюцца таксама будаўніцтвам біятэхнічных комплексаў, што ўключае ў сябе абсталяванне падкормачных пляцовак – салонцаў, кармушак для аленя высакароднага, казулі, лані. Узводзяцца вышкі для назірання за дзікімі жывёламі, ажыццяўляецца рамонт збудаванняў, што прыйшлі ў непрыдатнасць, на тэрыторыі ўгоддзяў наводзіцца парадак.

Паляўнічы сезон

Цёплы сезон адметны паляваннем на трафейнага самца казулі (з 15 мая па 30 верасня). У пачатку ліпеня стартуе летне-восеньскі сезон здабычы бакаса, які доўжыцца да другой суботы жніўня. Адразу за ім і па другую нядзелю снежня дазволена паляванне на вадаплаўную і балотную дзічыну. Рэгуляванне колькасці вядзецца як сярод нармаваных відаў, так і сярод драпежных. За 2025 год ва ўгоддзях было здабыта 476 лісіц, 33 янотападобныя сабакі, 6 ваўкоў, 117 кабаноў, 84 алені высакародныя, 37 ласёў.

Такім чынам, летні перыяд у паляўнічай гаспадарцы – гэта не міжсезонне, а паўнавартасны працоўны этап. З надыходам халадоў да гэтага пераліку дадасца падкормка дзікіх жывёл, якая таксама патрабуе значных намаганняў і рэсурсаў. У цэлым, работа спецыялістаў БТПР на працягу года не спыняецца, а толькі карэктуецца ў залежнасці ад сезона і ўмоваў надвор’я.

Ксенія МІКЛАШ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае 

administrator

Recent Posts

Мир и безопасность прочно ассоциируются у белорусов с главой государства — политологи о результатах социсследования

87,6% белорусов заявили о доверии Президенту Беларуси. При этом наибольшие оценки получили направления его деятельности,…

11 часов ago

Мерапрыемствы да  Дня народнага адзінства прайшлі сёння ў школах раёна

У Новаяльнянскай сярэдняй школе імя А. А. Шаўчук адбылася ўрачыстая цырымонія ў школьным музеі “Дзеці…

12 часов ago

Да святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню народнага адзінства, далучыліся сельскія выканаўчыя камітэты

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga #нашелучшее #нашалепшае #РАЗАМ #17Верасня #МЫедины #адзiннарод

12 часов ago

17 верасня – Дзень народнага адзінства. Час – за нас!

Ужо шосты раз дзятлаўчане разам, як адна вялікая дружная сям’я, адзначылі самае маладое дзяржаўнае свята…

12 часов ago

Помнім тых, хто падарыў нам адзінства і незалежнасць

Урачысты мітынг, прымеркаваны да Дня народнага адзінства, прайшоў у Дзятлаве. Каля абеліска Славы сабраліся прадстаўнікі…

12 часов ago

У дзіцячых садах раёна прайшлі мерапрыемствы,  прысвечаныя Дню народнага адзінства

У Казлоўшчынскім дзіцячым садзе дзеці чыталі вершы пра Беларусь, спявалі песні, вадзілі карагоды. У групах…

13 часов ago