Супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і лясгасаў рамках прафілактычнай акцыі “Летні патруль” правялі рэйд па супрацьпажарнай бяспецы па лясах Дзятлаўшчыны.
РАНС нагадвае, што ў лясах забараняецца:
– разводзіць вогнішчы ў хвойных дрэвастоях і маладняках, у месцах з падсохлай травой;
– пакідаць непатушаныя крыніцы гарэння, тлення (акуркі, запалкі, гарачы попел);
– пакідаць прамасленыя або прамочаныя лёгкаўзгаральнымі і гаручымі вадкасцямі ці іншымі гаручымі рэчывамі матэрыялы (паперу, тканіну, вату);
– выпальваць галлё, лясны подсціл, траву і іншыя гаручыя матэрыялы на землях ляснога фонду.
Разам з тым, аматарам “ціхага палявання”, каб не заблукаць у лесе,неабходна:
– узяць з сабой зараджаны мабільны тэлефон;
– апранаць адзенне яркіх колераў;
– запамінаць арыенціры, пакідаць засечкі.
Мікіта КАНДРАТОВІЧ,
інспектар Дзятлаўскага РАНС
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga