На базе Дварэцкай сярэдняй школы працуе палатачны выхаваўча-аздараўленчы летнік з кругласутачным знаходжаннем “Юныя турысты”. Кожная раніца тут пачынаецца з зарадкі, каб выхаванцы маглі атрымаць зарад бадзёрасці на цэлы дзень. Арганізаваны штодзённыя мерапрыемствы: паходы і экскурсіі, сустрэчы з мясцовымі майстрамі, майстар-класы, прагляд фільмаў ваенна-патрыятычнай накіраванасці. Дзеці наведалі Лаўрышаўскі манастыр, школьны музей, помнікі воінам, якія загінулі падчас Вялікай Айчыннай вайны ў гарпасёлку Наваельня, прынялі ўдзел у майстар-класе па стральбе, у пляценні з лазы.
У адзін з дзён яны пабывалі на экскурсіі ў вёсцы Стараельня на аграсядзібе “Мёд Панацэя”, дзе разводзяць пчол. Гаспадар расказаў хлопчыкам і дзяўчынкам пра асаблівасці сваёй аграсядзібы, а таксама пра ўсе прамудрасці мядовай справы. Дзяцей зацікавіў невялікі драўляны домік рэлаксу, дзе можна прайсці “вульевую тэрапію”. Унутры размешчаны два спальныя месцы, пад кожным знаходзяцца пчолы, якія сваім гудзеннем і вылучаемымі імі спецыяльнымі рэчывамі аказваюць лячэбны эфект на наведвальнікаў. Для эфектыўнасці тэрапіі трэба правесці ў доміку адну-дзве гадзіны на працягу пяці-шасці дзён.
Завяршыла экскурсію дэгустацыя мёду з чаяваннем.
Падрыхтавала да друку Таццяна САНЮК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
25 верасня прамую тэлефонную лінію і прыём грамадзян па месцы жыхарства правёў намеснік начальніка ўпраўлення…
На пасяджэнні райвыканкама пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага, з удзелам намесніка міністра энергетыкі Рэспублікі…
Мотосезон в Беларуси еще продолжается, однако ГАИ постоянно проводит профилактические акции и напоминает байкерам о…
Президент Беларуси Александр Лукашенко совершил рабочую поездку в Логойский район Минской области, где посетил ООО…
Красавец весит 30 кг. На него и дополнительные изделия ушло 35 кг муки нового урожая.…
Сезон сбора грибов и ягод в самом разгаре, но, к сожалению, он уже успел омрачиться…