На базе Дварэцкай сярэдняй школы працуе палатачны выхаваўча-аздараўленчы летнік з кругласутачным знаходжаннем “Юныя турысты”. Кожная раніца тут пачынаецца з зарадкі, каб выхаванцы маглі атрымаць зарад бадзёрасці на цэлы дзень. Арганізаваны штодзённыя мерапрыемствы: паходы і экскурсіі, сустрэчы з мясцовымі майстрамі, майстар-класы, прагляд фільмаў ваенна-патрыятычнай накіраванасці.  Дзеці наведалі Лаўрышаўскі манастыр, школьны музей, помнікі воінам, якія загінулі падчас Вялікай Айчыннай вайны ў гарпасёлку Наваельня, прынялі ўдзел у майстар-класе па стральбе, у пляценні з лазы.

У адзін з дзён яны пабывалі на экскурсіі ў вёсцы Стараельня на аграсядзібе “Мёд Панацэя”, дзе разводзяць пчол. Гаспадар расказаў хлопчыкам і дзяўчынкам пра асаблівасці сваёй аграсядзібы, а таксама пра ўсе прамудрасці мядовай справы. Дзяцей зацікавіў невялікі драўляны домік рэлаксу, дзе можна прайсці “вульевую тэрапію”. Унутры размешчаны два спальныя месцы, пад кожным знаходзяцца пчолы, якія сваім гудзеннем і вылучаемымі імі спецыяльнымі рэчывамі аказваюць лячэбны эфект на наведвальнікаў. Для эфектыўнасці тэрапіі трэба правесці ў доміку адну-дзве гадзіны на працягу пяці-шасці дзён.

Завяршыла экскурсію дэгустацыя мёду з чаяваннем.

Падрыхтавала да друку Таццяна САНЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Дзелавы панядзелак. Эканомія без страты якасці
ГрадусПлюс. Не мая трава, або Каму даглядаць пахаванні?
Сям’я! Служым разам!

Сям’я! Служым разам!

31 августа, 2026

Похожие публикации