Вялікім вулічным канцэртам у Міжнародны дзень абароны дзяцей на Дзятлаўшчыне стартаваў праект “Лета – гэта…”, які рэалізуецца ў межах рэспубліканскай акцыі “Лета – дзецям”.

На плошчы 17 Верасня ў райцэнтры юныя госці са школьных летнікаў і ўсе жадаючыя ад душы патанцавалі і павесяліліся з узорнай студыяй роставых лялек “Яркае свята для ўсіх”, дзіцячым танцавальным калектывам “Сунічкі”, паслухалі песенныя нумары навучэнцаў Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў, калектываў раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці, а таксама ў рамках прафілактычнай акцыі «Бяспечныя канікулы» паўдзельнічалі ў інтэрактыўнай праграме на пляцоўцы раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і пасядзелі за рулём пажарнай тэхнікі.

Арганізатары праекта паабяцалі, што лета-2026 будзе яркім, насычаным, вясёлым і запамінальным для ўсіх дзяцей раёна.  

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

Похожие публикации