У Міжнародны дзень абароны дзяцей шматдзетную сям’ю Шэлегаў наведалі з падарункамі прадстаўнікі грамадскіх арганізацый Дзятлаўшчыны.
У дзіцячым доме сямейнага тыпу педагогі-бацькі Аляксандр Леанідавіч і Марына Генадзьеўна Шэлегі выхоўваюць адзінаццаць дзяцей рознага ўзросту, цікаўных і актыўных. Многія з іх наведваюць спартыўныя секцыі, сям’я любіць бавіць час за рухомымі гульнямі.
Усё гэта госці ўлічылі пры выбары падарункаў: з нагоды свята, у межах рэспубліканскай акцыі “Дорым радасць дзецям” намеснік старшыні раённага аб’яднання грамадскай арганізацыі “Белая Русь” Вольга Рагачова і старшыня Дзятлаўскага раённага аддзялення Беларускага дзіцячага фонду Алена Чайкоўская перадалі дзецям спартыўныя мячы, тэнісныя ракеткі і нарды. Яны пагутарылі з гаспадарамі дома аб паўсядзённых клопатах і планах на летні адпачынак.
Аляксандр Шэлег расказаў, што яны разам з дзецьмі амаль усё лета жывуць ва ўласным летнім доміку ў вёсцы Глушыца, што пад Гезгаламі. Сваімі сіламі зрабілі там рамонт, завезлі спартыўны інвентар, стварылі пляцоўку для пікніка, дзе любяць вечарамі спяваць песні каля вогнішча. Цяпер мужчыны ствараюць альтанку каля вясковага дома.
– У ліпені нашы дзеці будуць адпачываць у санаторыях “Вясёлка” і “Блакітная хваля”. Чэрвень і жнівень мяркуем правесці на дачы ў сумеснай працы і адпачынку. Там свежае паветра, прырода, прастор – усё, што трэба малечы, каб набрацца сіл і добрага настрою перад новым навучальным годам, – паведаміла Марына Шэлег.
На гэтым сюрпрызы ў доме Шэлегаў не закончыліся: у святочны дзень да сям’і завіталі з салодкімі падарункамі іх шэфы – работнікі ААТ “Граніт-Агра”.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Весела і ўрачыста з песнямі ад мінскай групы “Добрыя людзі”, шчырымі пажаданнямі і заслужанымі ўзнагародамі…
До начала учебного года осталось совсем немного времени, а значит, сейчас самое время подготовиться к…
Президенты Беларуси и Мьянмы во время состоявшейся 20 августа неформальной встречи обсудили все направления сотрудничества.…
21 жніўня ў Гродне прайшла традыцыйная штогадовая жнівеньская педагагічная нарада, якая сабрала разам кіруючых работнікаў…
Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, начальнік галоўнага фінансавага ўпраўлення Гродзенскага…
Анализ аварийности на территории Гродненской области свидетельствует о том, что одними из причин совершения дорожно-транспортных…