Лета-2025. Адпачынак на пляжы – вясёлы і карысны

Нарэшце на дварэ ўсталявалася па-сапраўднаму цёплае летняе надвор’е, таму прыйшоў час пачынаць адзін з самых любімых і дзятвой, і дарослымі відаў адпачынку – на пляжы. У Дзятлаве на гарадскім возеры пляжны сезон адкрыўся весела, шумна, цікава і з прыемнымі сюрпрызамі для адпачывальнікаў аздараўленчых летнікаў першай і трэцяй гарадскіх школ. Раённая арганізацыя АСВОД, Дзятлаўскі РАНС, фізкультурна-спартыўны клуб правялі навучанне правілам бяспечных паводзінаў на вадзе, паказалі спосабы выратавання людзей, якія тонуць.

– Сёння ў рамках рэспубліканскай акцыі “Вандруй. Адчуй. Натхняйся” адбылося апрабаванне паслугі сплаваў на байдарках, катамаранах і сапах. Яна стала магчымая дзякуючы супрацоўніцтву Дзятлаўскага фізкультурна-спартыўнага клуба і АСВОДа, – расказаў загадчык сектара спорту і турызму райвыканкама Дзмітрый Ёда. – Цяпер мы прапануем 12 байдарак на 25 пасадачных месцаў, чатыры сапы і адзін двухмесны катамаран. Ідзе працэс закупкі яшчэ двух катамаранаў. Плануецца, што гэтымі паслугамі на гарадскім пляжы будуць карыстацца як аздараўленчыя летнікі, так і ўсе жадаючыя з 12 да 20 гадзін. Што тычыцца кошту, пракат байдарак і сапаў будзе ў межах 7 рублёў за гадзіну, на суткі ў выхадныя і святочныя дні – 50 рублёў, у астатнія – 40. На катамаране можна будзе пакатацца за 10 рублёў за гадзіну. Кожнаму абавязкова выдадуць выратавальную камізэльку, растлумачаць правілы бяспечных паводзінаў на вадзе. Хачу адзначыць, што ў Дзятлаўскім раёне адны з самых даступных цэн у Гродзенскай вобласці.

Аматары спорту таксама не засталіся без увагі. Будзе задзейнічана валейбольная пляцоўка, ужо фарміруецца графік яе наведвання, на ёй штогод праводзіцца чэмпіянат раёна па пляжным валейболе. Хутка на пляжы будуць усталяваны і шматфункцыянальныя трэнажоры.

Дарэчы, усе звесткі па паслугах арэнды плавальных сродкаў можна знайсці на інфармацыйных стэндах на стадыёне “Колас” і пляжы.

Спадзяёмся, што гэтым летам адпачынак на нашым прыгожым возеры і рэках раёна будзе даспадобы і жыхарам, і гасцям Дзятлаўшчыны.

– Паспрабаваўшы плаваць на байдарках на возеры, можна замахнуцца і на далейшыя вандроўкі на доўгія заплывы, – заўважыла дырэктар Дзятлаўскага фізкультурна-спартыўнага клуба Вольга Васіленка. – Паслугу па сплавах на байдарках па руслах рэк (а ў нас распрацавана 14 маршрутаў па Маўчадцы, Шчары, Нёмане) прапануем з 2020 года, і за гэты час ёю скарысталіся ўжо 2444 экскурсанты, і гэта не толькі дзятлаўчане, прыязджаюць людзі з усёй краіны. Дарэчы, на гэтае лета ўжо ўсе суботы занятыя, запісваюцца і на будні.

За бяспекай і спакойным адпачынкам на пляжы і возеры пільна сочаць матросы-ратаўнікі раённай арганізацыі АСВОД. Яе старшыня Сяргей Шпакоўскі адзначыў, што дзятлаўскі пляж – цудоўнае месца для адпачынку, і мясцовыя ўлады дапамагаюць зрабіць яго яшчэ больш камфортным. Сёлета ўстаноўлены лежакі, вышка для ратаўнікоў, наладжана сістэма відэаназірання, ёсць душ, пітная вада, пераапранальні, туалет, у планах – зрабіць уладкаваную дарожку ад вуліцы Фогеля да пляжа, спецыяльны пандус для людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

– Як і кожнае лета, чакаем школьнікаў, якія адпачываюць у аздараўленчых летніках, вучым іх плаваць. Летась пляж наведалі 1066 дзяцей, а ўвогуле, у гарачае надвор’е прыходзяць адпачыць на пляж больш за 1200 чалавек у дзень. Галоўнае, каб сёлетні купальны сезон прайшоў без здарэнняў і прынёс адпачывальнікам толькі шмат пазітыву і прыемных эмоцый, – дадаў Сяргей Іосіфавіч.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#Дятловщина #нашелучшее #нашалепшае 

administrator

Recent Posts

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

1 час ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

2 часа ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

20 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

20 часов ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

22 часа ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

22 часа ago