Пабывалі на “марскім дне”
Выхаванцы аздараўленчага летніка з дзённым знаходжаннем “Усмешка” сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава пабывалі ў Слонімскім драматычным тэатры на спектаклі “Марская нявеста”. Юныя гледачы з задавальненнем сачылі за прыгодамі галоўных герояў Мікіты і Насці, пазнаёміліся з марской Царэўнай, яе дочкамі Амфітрытай і Федзітай, а таксама з мілым Кіцянём.
“Нам завешчана помніць”
Пад такой назвай у Казлоўшчынскім дзіцячым садзе прайшло мерапрыемства, на якім дзяцей пазнаёмілі з гісторыяй генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, расказалі пра лагеры смерці, арганізаваныя на тэрыторыі Беларусі, пра ахвяры і подзвігі нашых продкаў, яны паглядзелі фільм “22 чэрвеня”.
Пра сучасную сувязь і не толькі…
Выхаванцы летніка “Эрудыт+” гімназіі № 1 горада Дзятлава наведалі Белтэлекам. У час экскурсіі навучэнцы даведаліся пра асаблівасці тэлефаніі і работу сучаснага станцыйнага абсталявання, пра тэлефонны камутатар, пазнаёміліся з паслугамі электрасувязі. Больш за ўсё дзяцей зацікавілі “Відэакантроль” і “Разумны дом”.
Да сустрэчы,”Эколаг”!
Юныя эколагі Гезгалаўскай сярэдняй школы завяршылі падарожжа па вызначаным маршруце і з гонарам атрымалі заслужаныя ўзнагароды як сведчанне выкананай місіі па выратаванні зялёнай планеты. Іх стараннямі “Эколаг” расцвіўпрыгожымі кветкамі, якія сталі вынікам іх якаснай і добрасумленнай працы.
Развітваючыся з летнікам і адпраўляючыся па новыя летнія прыгоды, яны ўзялі з сабой зарад пазітыву і багаж атрыманых ведаў, у надзеі на новую сустрэчу.
Падрыхтавала Таццяна САНЮК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga