Будзем здаровыя!

У летніку “Весяльчак” Круцілавіцкай сярэдняй школы прайшоў дзень здароўя. Выхаванцы прынялі актыўны ўдзел у квэст-гульні “Зберажом здароўе самі!”, ад медсястры даведаліся аб правілах захавання добрага слыху, а ад валеолага раённага цэнтра эпідэміялогіі і гігіены Наталлі Юрэня – аб шкодных звычках і іх наступствах для арганізма чалавека. Вынікам тэматычнага дня стаў створаны выхаванцамі калаж “Мы выбіраем здароўе!”.

У гасцях у ратаўнікоў

Выхаванцы аздараўленчага летніка “Сонейка” Жукоўшчынскай базавай школы пабывалі на экскурсіі ў Дзятлаўскім РАНС. Яны пазнаёміліся з працай ратаўнікоў і пажарных, паўтарылі правілы паводзінаў у экстранных сітуацыях. Спецыялісты РАНС правялі інтэрактыўныя ўрокі аб тым, як правільна карыстацца вогнетушыцелем, эвакуіравацца з будынка пры пажары і   аказваць першую дапамогу пацярпелым.

Экскурсія ў Дэпартамент аховы

Выхаванцы летніка “Эрудыт+” гімназіі № 1 наведалі Дзятлаўскі аддзел Дэпартамента аховы МУС. Дзеці пазнаёміліся з базай арганізацыі, экіпіроўкай супрацоўнікаў, службовым транспартам, спецыфікай работы Дэпартамента аховы, ім прадэманстравалі сродкі індывідуальнай і актыўнай абароны. Не менш цікавым стала паказальнае выступленне кінолага і яго службовага сабакі па мянушцы Рэй.

Адзін дзень з жыцця летніка “Усмешка”

Для выхаванцаў гэтага летніка сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава цікавай і запамінальнай стала экскурсія ў Лідскі замак.  Дзеці пачулі яго гісторыю, прайшліся па залах, па галерэі да вежы. Асабліва ўразіла іх зала з прыстасаваннямі для пакаранняў за злачынствы, абразы, падман. Спадабаліся імакеты замка, старажытная зброя.

ІНКЛЮэкскурсія ў сямейную ганчарную майстэрню

Наведвальнікі дзіцячага аздараўленчага летніка з дзённым знаходжаннем “Пазітыў” Дзятлаўскага раённага ЦКРНіР разам з бацькамі і выхавальнікамі адправіліся ў ІНКЛЮэкскурсію ў гарпасёлак Наваельня на майстар-клас па ганчарстве. Гаспадары майстэрні Анатоль і Тамара Кардашы расказалі пра гісторыю ганчарнага мастацтва, уласцівасці гліны, сакрэты яе падрыхтоўкі да работы, паказалі інструменты, неабходныя для працы.

Падрыхтавала Таццяна САНЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Актуальнае меркаванне. Доўгатэрміновы працэс, які складаецца з адказных дзеянняў кожнага

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, начальнік галоўнага фінансавага ўпраўлення Гродзенскага…

1 час ago

Госавтоинспекция напоминает правила проезда перекрестков и пешеходных переходов!

Анализ аварийности на территории Гродненской области свидетельствует о том, что одними из причин совершения дорожно-транспортных…

2 часа ago

В Беларуси намолотили 8,4 млн тонн зерна

В Беларуси намолотили 8,4 млн тонн зерна. Об этом сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского…

3 часа ago

Аляксандр Саладуха выступіць у Дзятлаве з новым альбомам

8 верасня ў раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці чарговы сольны альбом і новую канцэртную…

3 часа ago

Ход сельхозработ (инфографика)

Оперативная информация Управления сельского хозяйства и продовольствия райисполкома на утро 21 августа 2026 года. Подписывайтесь…

7 часов ago

Калі лік ідзе на хвіліны

На Дзятлаўшчыне праходзіць праверка работы аб’ектаў аховы здароўя і сацыяльных аб’ектаў у сферы пажарнай бяспекі,…

21 час ago