“Лідар” падарожнічае

Дзень экскурсій і падарожжаў у летніку працы і адпачынку “Лідар”, які працуе на базе Казлоўшчынскай сярэдняй школы, прайшоў пад дэвізам “Знаёмымі сцяжынкамі”.

У першайпалове дня дзеці пабывалі каля паклонныхкамянёў у Горцы, наведалішкольныгісторыка-краязнаўчы музей “Памяць” у Дварцы, выратавальнуюстанцыю АСВОД горада Дзятлава, Казлоўшчынскае лясніцтва.

Затым выхаванцы летніка адправіліся ў ПАСП-11 гарадскога пасёлка Казлоўшчына, дзе ім прадэманстравалі амуніцыю ратаўніка і абсталяванне пажарнай машыны.Пабывалі таксама на вытворчым прадпрыемстве ТАА “Конвига” і пазнаёміліся з этапамі вырабу мэблі.

Вынікам дня стала прафарыентацыйная гутарка “Прафесія па душы”.

Крок да поспеху ад Роберта Асіпука

На базе сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава працуе летнік працы і адпачынку “Расток”. Падлеткі з задавальненнем працуюць на полі і адпачываюць падчас розных мерапрыемстваў. Акцэнт  зроблены на цікавыя сустрэчы, экскурсіі, акцыі.

Запомніцца выхаванцам сустрэча ў рамках дзяржаўнай акцыі “Крок да поспеху” з Робертам Асіпуком. Падчас дыялога дзеці пачулі, як ішоў да свайго поспеху таленавіты зямляк. Акрамя таго, ён расказаў пра цікавыя моманты са свайго жыцця, пра адваротны бок работы блогера. Кожны змог задаць пытанне Роберту і атрымаць на яго шчыры адказ. Напрыканцы сустрэчы выхаванцы выказалі свае пажаданні таленавітаму мастаку, дызайнеру,  папулярнаму блогеру, стрымеру і проста цудоўнаму чалавеку – Роберту Асіпуку.

У гасцях у Нептуна

У летніку “Весяльчак” Круцілавіцкай сярэдняй школы прайшоў дзень Нептуна. У гэтым годзе конкурсная праграмабыла падрыхтавана і праведзена сумесна з супрацоўнікамі Данілавіцкага дома культуры. Дзеці падзяліліся на дзве каманды і ахвотна выконвалі ўсе забаўляльныя заданні: стваралі папяровыя караблі, адгадвалі загадкі, у парах імітавалі рухі краба, на хуткасць насілі ваду ў паветраных шарыках, спявалі песні, расшыфроўвалі рэбусы, малявалі малюнкі, выконвалі танец для Нептуна. Напрыканцы мерапрыемства традыцыйна абліваліся загадзя нагрэтай на сонцы вадой.

Падрыхтавала Таццяна САНЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Моладзевыя навіны. Усмешка творыць цуды

У рамках Тыдня дадатковай адукацыі ў Дзятлаўскім раёне ў цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі прайшоў…

9 часов ago

Ведае ўчастковы. БПЛА – пад забаронай

Пытанне: ці любому можна запускаць беспілотныя лятальныя апараты? Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Дзяніс Барук: –…

9 часов ago

12 верасня – Дзень супрацоўніка органаў папярэдняга следства. Следчы гучыць ганарова і адказна

Сёлета 15 гадоў з дня ўтварэння адзначае Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь. Гэта маладое ведамства, але…

10 часов ago

Нотариус нотариальной конторы бесплатно проконсультирует граждан

17 сентября 2026 года нотариус нотариальной конторы Дятловского района бесплатно проконсультирует граждан всех категорий по…

10 часов ago

Дарине нужна помощь

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

10 часов ago

Внимание! Новый способ мошеннической активности!

Злоумышленники, представляясь сотрудниками Фонда социальной защиты населения, органов социальной защиты или пенсионных отделов, сообщают гражданам…

20 часов ago