Лепшыя знаўцы ПДР – у першай школе

Хто сярод школьнікаў 10-12 гадоў Дзятлаўшчыны з’яўляецца самым дысцыплінаваным на вуліцах і дарогах, высвятлялі ў час раённай алімпіяды па веданні правілаў дарожнага  руху, якая прайшла на базе сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча. Арганізатарамі конкурсу выступілі міжраённы аддзел ДАІ Слонімскага РАУС і аддзел адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама.

Праграма алімпіяды ўключала тэарэтычны экзамен на веданне Правілаў дарожнага руху, у ходзе якога ўдзельнікам за 15 хвілін неабходна было даць адказы на дзесяць пытанняў білета. Варта адзначыць, што ўсе навучэнцы справіліся з заданнямі нашмат раней, паказалі дастаткова добрыя веды.

– Дзякуй за ўдзел у алімпіядзе, прыемна бачыць, што вы сапраўды стараліся, у параўнанні з мінулым годам памылак стала менш, а колькасць правільных адказаў павялічылася. Гэта значыць, што наша работа праводзіцца не дарэмна. Жадаю вам поспехаў і надалей, – падвёў вынікі конкурсу дзяржаўтаінспектар міжраённага аддзела ДАІ Аляксей Ярмак і ўручыў узнагароды.

Пераможцаў вызначалі па трох намінацыях: сярод хлопчыкаў, дзяўчынак і каманд. Дыпломы першай ступені атрымалі: Марыя Жалнерчык і Назар Грыцук (СШ № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы) і каманда гэтай жа школы; другой ступені – Вікторыя Аўгусціновіч (Круцілавіцкая БШ), Мікіта Лічык (гімназія № 1 горада Дзятлава), каманда Круцілавіцкай БШ; трэцяй ступені – Арына Васілько (СШ № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча), Яраслаў Агурцоў (Гезгалаўская СШ імя М. І. Нядзеліна), каманда СШ № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Финал конкурса «Семья года» покажут сегодня в телеэфире

Телеверсию финального этапа VII республиканского конкурса "Семья года", проходившего во Дворце спорта в Минске 10…

3 часа ago

Стратегические цели в сельском хозяйстве до 2030 года назвали в Минсельхозпроде

Стратегические цели на 2026-2030 годы определены государственной программой "АПК будущего". В их числе - производство…

3 часа ago

На сельскагаспадарчым кірмашы ў Казлоўшчыне (фотафакт)

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

1 день ago

Сельскагаспадарчы кірмаш у Гезгалах (фотафакт)

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

1 день ago

«Перамога» наводзіць парадак

Да навядзення парадку на тэрыторыі сваёй установы далучыліся і супрацоўнікі рэдакцыі газеты “Перамога”. Ірына Камарова,…

1 день ago

Ведае ўчастковы. Як пакараюць за пашкоджанне аўтамабіля?

Пытанне: выйшаў раніцай на вуліцу і знайшоў на сваім прыпаркаваным каля дома аўтамабілі шматлікія пашкоджанні…

1 день ago