Пераможцам абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу на лепшы куток прававых ведаў сярод установаў агульнай сярэдняй адукацыі стала гімназія № 1 горада Дзятлава.

Конкурс праводзіўся ў адпаведнасці з Комплексам дадатковых мер па прафілактыцы правапарушэнняў, у тым ліку звязаных з незаконным абаротам наркотыкаў і псіхаактыўных рэчываў на 2022-2023 гады. Ён арганізаваны Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь сумесна з Міністэрствам унутраных спраў.

На суд журы былі прадастаўлены інфармацыйна-асветніцкія матэрыялы, скіраваныя на павышэнне ўзроўню прававой культуры ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу.

Напрыклад, для арганізацыі адзінай інфармацыйнай прасторы ў гімназіі № 1 горада Дзятлава быў створаны стэнд “Прававы інфарм+гімназіі” з аднайменным віртуальным рэсурсам.

Марына СЕРБІН,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце гімназіі № 1 горада Дзятлава

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga 

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
К 40-летию со дня аварии на Чернобыльской АЭС. Афиша
Европейская неделя иммунизации
О роли профилактических прививок

Похожие публикации