На Дзятлаўшчыне падведзены вынікі прафесійнага спаборніцтва на вясновых палявых работах.

Узнагароды лепшым аграрыям уручыў старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак.

На падрыхтоўцы глебы пад яравую сяўбу лідарам з вынікам 1310 гектараў стаў механізатар ААТ “Граніт-Агра” Вадзім Масейчык, на сяўбе яравых культур – трактарыст-машыніст ТАА “РоданАграПол” Яўгеній Баканаў (739 гектараў).

Яўгеній Аляксандравіч працуе ў гаспадарцы каля трох гадоў. Пачынаў тут памочнікам камбайнера на жніве, але хутка асвоіўся і атрымаў у кіраванне сваю тэхніку, стаў сеяць, а неўзабаве быў заняты і ў культывацыі. Цяпер мужчына працуе на магутным “Джон Дзіры” з “разумнай” шматфункцыянальнай сеялкай “Bourgault FMS HD872-8” канадскай вытворчасці.

– Такой тэхнікай можна  сеяць не толькі збожжавыя, але і рапс, кукурузу, – з захапленнем расказвае Яўгеній Аляксандравіч. – Яна ідзе нават па іржышчы без папярэдняй апрацоўкі глебы. Напачатку адбіваю граніцы поля, а далей толькі разварочваюся, сеялка сама паднімаецца і апускаецца на паваротах. Застаецца кантраляваць, каб усё было нармальна.

Механізатар любіць сваю работу асабліва за тое, што на працягу сезона можна папрацаваць на рознай сельскагаспадарчай тэхніцы.

– Як бачыце, машыны новыя, сучасныя. Тут ёсць камп’ютарнае кіраванне, аўтапілот, кандыцыянер і нават халадзільнік. Працаваць на такой можна ў любую спёку. Закончыцца пасяўная, не за гарамі жніво, а там хутка і новай пасяўной прычакаем, – адзначыў Яўгеній Баканаў.

Вадзім Масейчык працуе на сяўбе кукурузы, дапамагае калегам на вытворчым участку “Белагурна” ААТ “Граніт-Агра”. Больш за два дзесяцігоддзі – у гаспадарцы на палявых работах. За стараннасць і высокія вытворчыя вынікі Вадзім Уладзіміравіч сёлета  атрымаў новы трактар МТЗ-3255, у якім заводам-вытворцай закладзена ўсё для камфорту вадзіцеля і нават магнітола – для выдатнага настрою, якая стала для механізатара пастаянным атрыбутам працоўнага дня.

– Працаваў на культывацыі – і адразу на сяўбу, – расказвае мужчына. – Кукурузы сеем шмат: летась толькі я адзін пасеяў больш за 900 гектараў і ў гэтым годзе планую каля паўтары тысячы. Чацвёрты год працую з італьянскай пнеўматычнай сеялкай зборкі “Біякам Тэхналогія”, яна добра сябе паказвае.

Работай механізатараў задаволена загадчыца ўчастка № 3 “Белагурна” Іна Пяткевіч:

– Маем 3000 гектараў раллі, ужо пасеялі яравыя збожжавыя, цукровыя буракі, засталіся кукуруза і грэчка. Справа ідзе актыўна, бо добрыя памагатыя. Прыязджаюць падтрымаць з 1-га і 2-га ўчасткаў Вадзім Масейчык, Пётр Паршук і іншыя механізатары, старанныя, працавітыя хлопцы. Дзякуй ім за дапамогу!

Наталля АВЯРЧУК  

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Ликвидация последствий непогоды в Гродно и помощь аграриям на уборочной. Александр Лукашенко заслушал доклад Вадима Синявского

Президент Беларуси Александр Лукашенко 3 августа заслушал доклад министра по чрезвычайным ситуациям Вадима Синявского. Об…

14 часов ago

Ход уборочной, сев озимых и строительство профилакториев. Александр Лукашенко заслушал доклад главы Минсельхозпрода

Президент Беларуси Александр Лукашенко заслушал доклад министра сельского хозяйства и продовольствия Юрия Горлова. Об этом…

14 часов ago

Минск стал самым популярным зарубежным городом у российских туристов, еще три белорусских в топ-10

Минск лидирует среди зарубежных направлений для городского туризма россиян. Об этом сообщает БЕЛТА со ссылкой…

15 часов ago

Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Рукадзельніца, спявачка, цікавы суразмоўца

Спецыялісты сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці павіншавалі з 80-гадовым юбілеем…

16 часов ago

МВД объявляет творческий конкурс, посвященный 110-летию милиции Беларуси!

Министерство внутренних дел проводит конкурс на лучшие литературное, художественное и музыкальное произведение об органах внутренних…

16 часов ago

Пик лета не прошел? Синоптики рассказали, когда на неделе ожидать главного зноя

Когда на неделе ожидать главного зноя, рассказали БЕЛТА в Республиканском центре по гидрометеорологии, контролю радиоактивного…

16 часов ago