Агляд-конкурс эстраднай песні “Песенны вернісаж” прайшоў у Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці.

У ім прынялі ўдзел дзевяць вакалістаў.

Пераможцы конкурсу вызначыліся наступным чынам: у намінацыі “Аўтар-выканаўца” 1 месца заняў Алег Сабіраў (горад Дзятлава), 2 месца – Алег Бяляк (Дварэцкі дом культуры). Дыпломы I ступені раённага агляду-конкурсу “Песенны вернісаж” атрымалі Алёна Гузавец (горад Дзятлава) і Уладзіслаў Ракуць (горад Дзятлава), дыпломы II ступені ‒ Анастасія Клімец (Новаяльнянскі дом культуры) і Анастасія Вінцукевіч (Данілавіцкі дом культуры), дыпломы IІІ ступені ‒ Аляксандра Варабей (Казлоўшчынскі дом культуры), Вольга Урадзімская (Казлоўшчынскі дом культуры) і Валерыя Сівінкова (Новаяльнянскі дом культуры).

Усе яны прымуць удзел у гала-канцэрце, які адбудзецца 9 мая, дзе будуць узнагароджаны памятнымі сувенірамі.

Марыя ПАПОВА

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Водные игры небезопасны
Прыём грамадзян

Прыём грамадзян

10 июля, 2026
Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

Похожие публикации