Лепшы раённы Цэнтр гігіены і эпідэміялогіі – дзятлаўскі

Па выніках работы за 2019 год Дзятлаўскі  цэнтр гігіены і эпідэміялогіі заняў першае месца ў абласным спаборніцтве сярод раённых ЦГЭ.

Што паспрыяла поспеху ў годзе мінулым і якія намеры на год сёлетні – пра гэта карэспандэнтка газеты даведалася ў галоўнага санітарнага доктара раёна Алены Шайбак.

–Алена Вячаславаўна, я разумею, што крытэрыяў, паводле якіх ацэньвалася праца калектыву, вельмі шмат. І, напэўна, пералік усіх іх не зацікавіць нашых чытачоў. Але назавіце самы важкі, самы адметны.  Па якім паказчыку можна меркаваць пра паспяховасць працы нашых санітарных працаўнікоў?

–Мы забяспечылі  ўстойлівы санітарна-эпідэмічны дабрабыт насельніцтва Дзятлаўшчыны. І гэта галоўнае. Тэрыторыя раёна – пад надзейнай санітарнай аховай дзякуючы эфектыўнаму санітарнаму нагляду, прафілактыцы інфекцыйных хвароб, аптымальнаму ўзроўню прышчэпак, якія атрымалі дзеці і дарослыя, навучанню здароваму ладу жыцця.

–Ведаю, што раённы Цэнтр гігіены і эпідэміялогіі паспяхова рэалізуе многія праекты, якія скіраваны на адмову ад шкодных звычак, прапаганду здаровага ладу жыцця. Якія з іх самыя значныя?

–На працягу 2018-2019 навучальнага года ў Хвінявіцкім дзіцячым садзе-сярэдняй школе рэалізоўваўся праект “Быць здаровым, жыць актыўна – гэта стыльна, пазітыўна”. Назва гаворыць сама пра сябе. Як і назва наступнага праекта –“Здаровы лад жыцця – залог сацыяльнай паспяховасці” для працаўнікоў арганізацый і прадпрыемстваў раёна.Таксама летась аграгарадок Круцілавічы быў аб’яўлены здаровым пасёлкам. А гэта значыць, што яго жыхары дбаюць пра ўласнае здароўе, самаадчуванне сваіх блізкіх, што тут у пашане фізкультура і спорт, вітаецца адмова ад усяго, што здароўю наносіць шкоду. Думаю, што назву “Круцілавічы – здаровы пасёлак” яго жыхары будуць і сёлета пацвярджаць ахвотна, а мы ім у гэтым  акажам дапамогу і падтрымку.

–А самі работнікі санітарнай службы паказваюць прыклад у спорце, турызме – вядуць актыўны лад жыцця?

–Так. Мы з’яўляемся ўстановай, якая не толькі прапагандуе здаровы лад жыцця сярод насельніцтва раёна,  але і сама выступае актыўным удзельнікам тых мерапрыемстваў, якія ладзіць Цэнтр гігіены і эпідэміялогіі. Для нашых працаўнікоў і іх сем’яў абсталяваны “пакой здароўя”. Там у вольны час ладзяцца турніры па настольным тэнісе. Мы любім гуляць у валейбол, і дарэчы, паспяхова выступае наша каманда ў таварыскіх сустрэчах.

–Складальнікі поспеху – гэта супольная праца калектыву. Мяркуючы па выніку, ваша працоўная каманда “баяздольная”…

–Безумоўна! І гэта можна казаць, як пра нашых ветэранаў працы, так і пра моладзь.Усяго ў нас працуюць 28 чалавек. Кожны старанна выконвае свае абавязкі. І мы ганарымся, што нашаму калегу Мікалаю Мікалаевічу Дзядовічу прысвоена заслужанае званне “Выдатнік аховы здароўя”.Карыстаючыся выпадкам, хачу падзякаваць усім за выніковую працу і найперш – загадчыцы санітарна-эпідэміялагічнага аддзела Людміле Мікалаеўне Лазоўскай, памочнікам доктара-эпідэміёлага Ганне Пятроўне Багдзевіч, Таццяне Казіміраўне Касіла, Кацярыне Яраславаўне Шапурка, памочнікам доктара-гігіеніста Людміле Вацлаваўне Рудзік, Марыі Аляксандраўне Шымчык, Аксане Іванаўне Луня, Людміле Браніславаўне Глубокай,фельчару-валеолагу Наталлі Іванаўне Юрэня, фельчарам-лабарантам Таццяне Леанідаўне Осіпавай, Аксане Уладзіміраўне Пацыновіч. Першае месца ў вобласці – гэта, безумоўна, заслуга ўсяго калектыву: нашых дактароў, фельчараў, лабарантаў, дэзынфектараў, работнікаў бухгалтэрыі, сакратара, праграміста, юрыста.

– І, пагадзіцеся, “спачываць на лаўрах” не давядзецца. Са стратэгіяй на гэты год вызначыліся? На чым засяродзіце асаблівую ўвагу?

–Задачы на 2020 год тыя ж, што і летась – маніторынг, кантроль, нагляд, дапамога ў тым, каб у дарослага насельніцтва былі належныя ўмовы працы, а ў дзяцей і падлеткаў – належныя ўмовы ўтрымання ў дашкольных установах і вучобы – у школах; каб жыхары раёна забяспечваліся бяспечнымі прадуктамі харчавання і вадой гарантаванай якасці;працягваць работу па прапагандзе здаровага ладу жыцця і прафілактыцы інфекцыйных хвароб. “Спачываць на лаўрах” і не збіраліся: клопатаў у санітарнай службы багата.

– Вось і цяпер толькі глухі не чуў пра новае інфекцыйнае захворванне – каронавірус. Што скажаце пра яго прафілактыку?

–Мяркую, што ўзмоцненыя меры бяспекі не дазволяць каронавірусу пранікнуць на нашу тэрыторыю. І ўсё ж варта быць абачлівымі: захоўваць патрабаванні асабістай гігіены, ужываць толькі дастаткова тэрмічна апрацаваную ваду, пазбягаць кантактаў з людзьмі з прыкметамі рэспіраторнай інфекцыіі, пажадана, паменш рызыкоўных паездак і наведвання месцаў масавага заходжання людзей.

–У нашай мясцовасці ёсць іншая праблема: не паспеем азірнуцца, як прачнуцца кляшчы…

– Мы аказваем паслугі па апрацоўцы прысядзібных участкаў і дамоў ад кляшчоў, грызуноў. Жыхары раёна таксама могуць звяртацца да нас наконт даследаванняў пітной вады і харчовых прадуктаў па мікрабіялагічных паказчыках.

–Давайце нагадаем нашым чытачам, куды яны могуць звярнуцца, калі ўзнікне якаясьці “санітарная” праблема.

– Цэнтр гігіены і эпідэміялогіі размешчаны па адрасе: вуліца Міцкевіча,2. Кантактныя тэлефоны – 6-90-60, 6-90-62.

Іна ЯЎСЕЙЧЫК
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

administrator

Recent Posts

ИИ в школах: обновленная учебная программа по информатике появится с 1 сентября

С 1 сентября 2026/2027 учебного года в образовательных учреждениях Республики Беларусь вводится обновленная учебная программа…

3 часа ago

Всемирный день борьбы с гепатитом

Ежегодно 28 июля проводится Всемирный день борьбы с гепатитом. Эта дата приурочена ко дню рождения…

3 часа ago

Маршруты безопасности: автолавка — идеальная площадка для профилактики

Приезд автолавки в деревню — событие, которое ждут. Для работников Дятловского райотдела по чрезвычайным ситуациям…

4 часа ago

Вороновский район под ударом стихии: что известно к этому времени

Особый урон нанесен сельскохозяйственным угодьям. Шквалистый ветер с порывами до 20 м/с обрушился на Гродненскую…

5 часов ago

12 погибших в ДТП за неделю: ГАИ Беларуси усиливает контроль

Под особым контролем – водители маршрутных такси и мотоциклисты. В последние дни в республике отмечается…

5 часов ago

Юрий Караев осмотрел Гродненский регион с вертолета и поручил навести порядок

Губернатор Гродненской области Юрий Караев, его первый заместитель Сергей Медзвецкас, председатель комитета по сельскому хозяйству…

5 часов ago