5 лютага на базе сельскіх гаспадарак Дзятлаўскага, Карэліцкага і Навагрудскага раёнаў адбыўся абласны семінар-нарада па тэме: “Навядзенне парадку на сельскагаспадарчых аб’ектах”.
У выязным мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўнікі і спецыялісты абласных службаў і арганізацый, кіраўнікі раённых выканаўчых камітэтаў, начальнікі райсельгасупраўленняў, спецыялісты дзяржінспекцый па насенняводстве, каранціне і абароне раслін, кіраўнікі раённых сельгасарганізацый, зацікаўленыя прадстаўнікі АПК вобласці.
Узначаліў семінар-нараду першы намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Дзмітрый Кадргулаў.
У аснове выязнога аглядавага мерапрыемства былі пытанні навядзення і падтрымання парадку на сельскагаспадарчых аб’ектах, тэрыторыях машынных двароў і іншых падведамасных сельгаспрадпрыемствам тэрыторыях, правільнасці захоўвання пасяўнога матэрыялу і мінеральных угнаенняў. Акрамя гэтага, пільная ўвага надавалася арганізацыі і стварэнню спрыяльных умоў для працы людзей у мехмайстэрнях, арганізацыі захоўвання сельгастэхнікі і іншых матэрыяльна-тэхнічных каштоўнасцяў.
На тэрыторыі Дзятлаўскага раёна працавалі некалькі рабочых груп. Удзельнікі семінара-нарады наведалі машынныя двары і мехмайстэрні, збожжасховішчы і фуражныя склады, склады мінеральных угнаенняў. Прааналізавалі арганізацыю і ўмовы захоўвання мінеральных угнаенняў і насеннага матэрыялу, ацанілі работу па захоўванні і падрыхтоўцы сельгастэхнікі да вясновых палявых работ.
Удзельнікі першай аглядавай групы на чале з першым намеснікам старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Дзмітрыем Кадргулавым наведалі шэраг сельскагаспадарчых аб’ектаў, размешчаных на тэрыторыях КСУП “Хвінявічы”, “Войневічы”, “Вензавец”.
У цэнтры ўвагі другой рабочай групы былі сельскагаспадарчыя аб’екты, размешчаныя на тэрыторыях ААТ “Граніт-Агра”, КСУП “Дварэц-Агра”, “Жукоўшчына”, “Русь-Агра” і “Белагурна”.
Удзельнікі выязнога мерапрыемства адзначылі, што падрыхтоўка да вясновых палявых работ: рамонт і набыццё тэхнікі, наяўнасць мінеральных угнаенняў, належны догляд складскіх памяшканняў і якасная падрыхтоўка насеннага матэрыялу – знаходзіцца пад асаблівай увагай. У ходзе арганізацыі работ на любым з аграрных этапаў не можа быць дробязяў – неабходна, каб і тэхніка была гатовая, і насенне адпавядала высокай якасці. У сувязі з гэтым, пытанні навядзення парадку ў структурных падраздзяленнях і аб’ектах гаспадарак, стварэнне належных умоў для працы людзей па-ранейшаму застаюцца пастаянным прадметам для абмеркавання і кантролю. Мэта семінара – прааналізаваць гэтыя пытанні, указаць на тыя ці іншыя недахопы для своечасовай іх ліквідацыі.
Падвядзенне вынікаў абласнога семінара-нарады па навядзенні парадку на тэрыторыях сельскагаспадарчых аб’ектаў адбылося ў зале Навагрудскага цэнтра культуры і творчасці. У ходзе пасяджэння была дадзена адпаведная ацэнка працы кожнаму раёну і кожнай гаспадарцы вобласці, а таксама рабоце раённых інжынерных і агранамічных службаў, вызначаны і акрэслены тэрміны для ліквідацыі наяўных недахопаў.
Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup
Павел Ошурик, член Постоянной комиссии Совета Республики по экономике, бюджету и финансам, начальник главного финансового…
Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…
Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Зінаіда Перасыпкіна з вёскі Засецце. Яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага…
В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…
Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…
Президент Беларуси, Председатель ВНС Александр Лукашенко 24 ноября проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания, сообщает…