Лепш адразу пакласці трубку

Нягледзячы на тое, што ў 2024 годзе колькасць зарэгістраваных кіберзлачынстваў знізілася, праблема барацьбы з імі застаецца актуальнай.

Якія схемы махлярстваў больш распаўсюджаны ў наш час і як засцерагчыся ад падману, расказала следчы раённага аддзела Следчага камітэта Вольга Жыбко:

– Пачасціліся званкі як па звычайнай мабільнай сувязі, так і праз месенджары. Махляры прадстаўляюцца супрацоўнікамі мабільнага аператара А1, паведамляюць аб неабходнасці падоўжыць тэрмін дагавора на аказанне паслугаў. Калі чалавек верыць і падтрымлівае размову, зламыснікі дапытваюцца асабістыя даныя: ад прозвішча да рэквізітаў банкаўскіх картак. На працягу размовы на мабільны тэлефон субяседніка пачынаюць прыходзіць СМС-паведамленні ад банкаў, якія “супрацоўнікі А1” просяць агучыць. Пасля заканчэння размовы можа паступіць званок яшчэ і ад “супрацоўнікаў праваахоўных органаў”, якія раскажуць пацярпеламу, што ім стала вядома аб махлярскіх дзеяннях у адносінах да яго, і шляхам маніпуляцый “вывудзяць” яшчэ больш інфармацыі, неабходнай для авалодання грашовымі сродкамі.

Каб пазбегнуць падману, лепш адразу пры паступленні падобнага званка пакласці трубку. Варта ведаць, што супрацоўнікі мабільных аператараў не тэлефануюць, каб падоўжыць дагаворы на аказанне паслугаў. На афіцыйным сайце аператара ёсць інфармацыя, што такія дагаворы заключаюцца бестэрмінова і не патрабуюць падаўжэння. Калі ж сумненні засталіся, то ўсе пытанні можна ўдакладніць у бліжэйшым мясцовым аддзяленні сувязі гэтага аператара.

Асабістыя даныя нельга певедамляць не толькі ў час размовы, але і пры запаўненні анкет на сумніўных сайтах у інтэрнэце.

Памятайце і аб тым, што супрацоўнікі праваахоўных органаў ніколі не просяць назваць рэквізіты банкаўскіх картак і рахункаў або перавесці грошы, узяць крэдыт у банку, паведаміць коды, якія прыйшлі на ваш мабільны тэлефон у СМС-паведамленнях.

Калі ж вы ўсё-такі сталі ахвярай махлярства, то неадкладна паведамляйце пра гэта ў праваахоўныя органы. Пастарайцеся прадаставіць найбольш падрабязную інфармацыю аб злачынстве: аб чым гаварылі з махлярамі, што яны пыталіся, не выдаляйце перапіскі, гісторыі званкоў, найлепш адразу зрабіце скрыншоты (фота экрана), бо нярэдка самі злачынцы аператыўна “чысцяць” лічбавыя сляды ў інтэрнэце, таму знайсці іх будзе практычна немагчыма.   

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#Дятловщина #следственный комитет

administrator

Recent Posts

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

6 часов ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

7 часов ago

Якое значэнне для дзятлаўчан мае дата 9 ліпеня?

Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…

9 часов ago

Незабыўныя старонкі ваенных гадоў. Горад Дзятлава сустрэў Дзень вызвалення

9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…

9 часов ago

О правилах поведения в цифровом пространстве

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

10 часов ago

Прамая тэлефонная лінія

14 ліпеня з 14 да 16 гадзін адбудзецца прамая тэлефонная лінія з начальнікам АУС Дзятлаўскага…

10 часов ago