Лэдзі энергетычнай галіны

У энергетыцы працуюць не толькі валявыя мужчыны, але і абаяльныя жанчыны, якія не саступаюць сваім калегам у прафесіяналізме і адказнасці, любові да справы.

Інжынер Дзятлаўскага РЭС Вольга Дзямідава, якая ў энергетыцы раёна без малога 20 гадоў, расказала аб выбары прафесіі, рабоце ў калектыве і штодзённых задачах.

– Вольга Дзмітрыеўна, як вы выбралі такую “не жаночую” прафесію?

– Пасля заканчэння базавай школы я падала дакументы ў Казлоўшчынскае прафтэхвучылішча на повара, хоць з дзяцінства любіла тэхніку і дапамагала тату майстраваць. Ужо перад самым залічэннем мне паведамілі, што па балах я праходжу на майстра-электрыка і прапанавалі “перакінуць” дакументы, што я з радасцю зрабіла. Пра тое, што я змяніла сваё рашэнне ў бок энергетыкі, мама даведалася на першым бацькоўскім сходзе. Моцна здзівілася, але з павагай прыняла мой выбар.

– Як прыйшлі ў раён электрычных сетак?

– Можна сказаць, адразу пасля вучобы. На выпускных экзаменах у вучылішчы прысутнічаў на той час намеснік начальніка Дзятлаўскага РЭС Аляксандр Лішык. Ён убачыў патэнцыял і прапанаваў паспрабаваць сябе ў дружнай камандзе энергетыкаў. Дзякуй яму за мой старт у прафесію. Так, у 2004 годзе я пачала працаваць кантралёрам. Павысіўшы кваліфікацыю да 4 разраду, потым атрымаўшы вышэйшую энергетычную адукацыю ў Беларускім аграрна-тэхнічным універсітэце, у 2018 годзе заступіла на пасаду інжынера, дзе працую і сёння.

– Якое кола вашых паўсядзённых абавязкаў? Ці складана ўсё паспець?

– Спектр маіх заняткаў даволі шырокі: гэта кадравая работа, функцыі эканаміста, бухгалтара, справавода. Займаюся зваротамі грамадзян, прыёмам заяваў ад насельніцтва на аказанне паслуг, калькуляцыяй, выдачай тэхнічных умоваў. Работа няпростая, але сапраўды  любімая. Калі сістэма наладжана, як гадзіннік, кожны дзень ведаеш, што трэба зрабіць, дзе не прапусціць тэрміны, прадаставіць дакументы, а пра што паклапаціцца загадзя. Калі кожны дзень сумленна выконваць свае абавязкі, моцных складанасцяў не ўзнікае.

– Што вам падабаецца ў рабоце?

– Люблю дакладнасць і яснасць, своечасовае вырашэнне штодзённых задач. Але самае галоўнае – цаню калектыў і ўзаемаадносіны ў ім: узаемную павагу, таварыскасць, падтрымку ў любых сітуацыях. Энергетыкі вельмі дружныя, умеюць і плённа працаваць, і добра адпачываць. Напрыклад, да Дня абаронцаў Айчыны і Жаночага дня з дапамогай прафсаюза традыцыйна рыхтуем сюрпрызы адзін аднаму, у Дзень пажылых людзей чакаем у госці ветэранаў працы, якія ахвотна адгукаюцца на запрашэнне.

– Ці заўсёды разумеюць жыхары раёна клопаты энергетыкаў?

– Нярэдка, калі ў доме ці кватэры “знікае” святло, нам тэлефануюць адразу па ўсіх даступных нумарах. У арганізацыі працуе дастатковая колькасць спецыялістаў, але ім таксама трэба час, каб даехаць да месца і выканаць работу. Паверце, пры ўзнікненні аварыйнай сітуацыі ўвесь калектыў раёна электрычных сетак імкнецца як мага хутчэй яе вырашыць і аднавіць энергазабеспячэнне. Цярпенне, спакой і павага да работы энергетыкаў ад жыхароў раёна дапаможа нам у найхутчэйшым вырашэнні любых непрадбачаных выпадкаў.

– Што пажадаеце калегам у прафесійнае свята?

– Шчыра віншую ўсіх калег з Днём энергетыка, а таксама нашых кліентаў – з надыходзячымі светлымі святамі Новага года і Нараджэння Хрыстовага. Жадаю міру, здароўя, дабрабыту, удачы, а таксама поспехаў у справах і праектах.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Паразважалі аб каштоўнасцях, якія не старэюць з часам

У рамках дзейнасці грамадска-палітычнага цэнтра раённага аддзялення Гродзенскай вобласці Беларускай партыі “Белая Русь” пад кіраўніцтвам…

5 часов ago

З рэдакцыйнай пошты. “Дзякуй за цяпло душы і залатыя рукі!”

Такія словы работнікам сацыяльнай службы адрасавала Надзея Башко – аўтар ліста, які прыйшоў на адрас…

6 часов ago

Сталі дыпламантамі рэспубліканскага конкурсу

Напярэдадні Дня настаўніка выдалася цудоўная нагода расказаць аб значных поспехах педагогаў Дзятлаўскага раёна. Нядаўна ў…

6 часов ago

В преддверии Дня учителя в Гродно отметили лучших работников образования

В Гродно прошло торжественное мероприятие, приуроченное ко Дню учителя, который отмечается в первое воскресенье октября.…

6 часов ago

Александр Лукашенко: политика многовекторности никак не отдаляет Беларусь от России

Политика многовекторности никак не отдаляет Беларусь от России. Об этом Президент Беларуси Александр Лукашенко заявил…

6 часов ago

Порядок использования автоматических электронных аппаратов

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga  

6 часов ago