З надыходам маразоў вадаёмы скаваў тонкі лёд. На яго, як звычайна, першымі выходзяць аматары падлёднай рыбалкі, услед за імі – дзеці.

На пытанні пра бяспечныя паводзіны на вадаёмах зімой адказаў старшыня раённай арганізацыі АСВОД Сяргей Шпакоўскі.

– Сяргей Іосіфавіч, як можна засцерагчы непаўналетніх ад надзвычайных здарэнняў на лёдзе?

– Хачу адразу адзначыць, што на возеры па вуліцы Фогеля райцэнтра ўжо былі заўважаны школьнікі без суправаджэння дарослых, якія самастойна выходзілі на лёд. На заўвагу яны адрэагавалі, з імі была праведзена прафілактычная гутарка, паведамілі іх бацькам і педагогам. Лічу, што асаблівую ўвагу аб баўленні вольнага часу непаўналетніх неабходна праяўляць бацькам, якія павінны забараніць дзецям катацца на санках паблізу вадаёмаў, выходзіць на лёд на каньках ці проста гуляць па ім. У сваю чаргу, прадстаўнікі АСВОД і райаддзела па надзвычайных сітуацыях праз прафілактычныя сустрэчы таксама стараюцца данесці хлопчыкам і дзяўчынкам, што яны яшчэ не могуць у поўнай меры ўсвядоміць небяспеку, а да бяды – адзін крок.

– Што параіце аматарам падлёднай рыбалкі?

–Яны абавязаны браць з сабой выратавальныя камізэлькі адпаведнага памеру,вяроўку і іншыя сродкі выратавання, якія не займаюць шмат месца, але пры дапамозе іх можназберагчы сваё жыццё або жыццё таварыша.Падчас рыбнай лоўлі не рэкамендуецца на невялікай пляцоўцы прабіваць шмат лунак, збірацца вялікімі групамі.Нельга выходзіць на лёд у цёмны час сутак, пры дрэннай бачнасці, у стане алкагольнага ап’янення. Заўсёды паведамляйце сваім блізкім, куды адпраўляецеся лавіць рыбу. Зразумела, зімовая рыбалка –  гэта займальны занятак, але бяспека павінна быць у прыярытэце.

– Як дапамагчы чалавеку, які праваліўся пад лёд?

– Да яго трэба рухацца выключна паўзком. Наблізіўшыся на 3-4 метры, кіньце яму пояс, шалік або палку. Затым неабходна як мага хутчэй аказаць дапамогу пацярпеламу, бо ён можа загінуць ад пераахаладжэння, якое надыходзіць ужо праз 10 хвілін. Зніміце з яго мокрае адзенне, разатрыце, надзеньце сухое і дайце гарачы напой. Пры неабходнасці звярніцеся ва ўстанову аховы здароўя.

– Нагадайце асноўныя меры бяспекі на лёдзе.

– Абавязкова трэба ўлічваць, што таўшчыня лёду, калі на яго выходзіць адзін чалавек, павінна складаць не менш за 7 сантыметраў, а калі група людзей – не менш за 10. Пры групавым пераходзе варта рухацца на адлегласці 5-6 метраў адзін ад аднаго.Катэгарычна забараняецца правяраць трываласць лёду ўдарамі нагі. Калі пасля першага ўдару ён прабіваецца і з’явілася вада, неадкладна спыніцеся і ідзіце назад па сваіх слядах.Пры руху па лёдзе варта абыходзіць небяспечныя і падазроныя месцы. Асабліва асцярожным трэба быць там, дзе хуткае цячэнне, на паверхню выступаюць кусты, асака, трава.Памятайце: ваша бяспека – у вашых руках.

Таццяна ГРЫЦУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Паразважалі аб значэнні Кастрычніцкай рэвалюцыі

Дыялогавая пляцоўка “7 лістапада: гісторыя, якую мы захоўваем” прайшла ў раённай бібліятэцы. Дзятлаўчане сабраліся, каб…

5 часов ago

За рулём камбайна – чалавек-эпоха

Напярэдадні свята сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграрыі і жывёлаводы Дзятлаўшчыны адправяцца ў Гродна, каб…

6 часов ago

Александр Губко: от деревни Ходевляны до вершин медицинской науки

У каждого края есть имена, которые выходят далеко за пределы родных границ, становясь предметом гордости…

6 часов ago

Cоциальные работники обеспечены теплыми жилетами со светоотражающими элементами

С наступлением осенне-зимнего периода социальные работники и помощники по уходу отделения социальной помощи на дому…

6 часов ago

Александр Лукашенко в Могилевской области ознакомится с реализацией проектов в сфере АПК

Президент Беларуси Александр Лукашенко совершит рабочую поездку в Могилевскую область, где ознакомится с реализацией современных…

7 часов ago

Мая Дзятлаўшчына. Адкрыты новы ФАП у вёсцы Руда Яварская

Жыхары вёскі Руда Яварская атрымалі цудоўны падарунак да 7 лістапада. https://www.youtube.com/embed/L4pgyoMLO2A Напярэдадні свята з удзелам…

7 часов ago