Выхаванцы аздараўленчага лагера “Дружба” Таркачоўскага дзіцячага сада-пачатковай школы здзейснілі экскурсію ў гісторыка-культурны комплекс «Лінія Сталіна». Вучні быццам пабывалі на месцах сапраўдных былых баёў Вялікай Айчыннай вайны, убачылі бліндаж, акопы, камандна-назіральны пункт. Найбольшую цікавасць выклікала тэхніка: танк-Т-34, трактар «Сталінец», гарматы, верталёты.
Затым дзеці наведалі Мінскі заапарк і дэльфінарый «Нэма». У заапарку вучні ўбачылі ягуара, вярблюда, арлана-Белахвоста, бурага мядзведзя, лам і іншых жывёл. У дзяцей была магчымасць бліжэй пазнаёміцца з гадаванцамі заапарка на своеасаблівым «сельскім двары», дзе жывуць козы, свінні і шмат іншых жывёл.
У дэльфінарыі марскія жывёлы сваім выступленнем забяспечылі ўсім вясёлы настрой і мора станоўчых эмоцый. Марскія коцікі і марскі леў у сваім выступленні пляскалі «ў ладкі», стаялі на адным ласце, лавілі абручы і танцавалі пад музыку з інструктарамі.
Шоў з дэльфінамі – гэта цудоўнае відовішча, якое захапіла не толькі дзяцей, але і дарослых. У басейне дэльфіны малявалі на палатне, танчылі танга і ламбаду, з лёгкасцю даставалі шарыкі, падвешаныя ў самага купала дэльфінарыя.
Экскурсія была пазнавальнай, насычанай па змесце і вельмі цікавай. Стомленыя, але задаволеныя, з пазітыўнымі ўражаннямі, дзеці вярнуліся дамоў з марай аб новым падарожжы па родным краі.
Павел Ошурик, член Постоянной комиссии Совета Республики по экономике, бюджету и финансам, начальник главного финансового…
Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…
Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Зінаіда Перасыпкіна з вёскі Засецце. Яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага…
В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…
Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…
Президент Беларуси, Председатель ВНС Александр Лукашенко 24 ноября проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания, сообщает…