У пятніцу 28 кастрычніка ў актавай зале сярэдняй школы №3 горада Дзятлава прайшоў раённы фестываль жартаў і гумару “КВЗ – 55! З юбілеем!”.
На раённай сцэне сустрэліся 6 каманд: “Палата №3” сярэдняй школы №3 горада Дзятлава, “Неабмежаваныя” гімназіі №1 горада Дзятлава, “Магніт” Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы, “С приветом!” Наваельнянскай сярэдняй школы, “Дзеткі ў клетку” Хвінявічскага дзіцячага сада-сярэдняй школы, “Феномен” сярэдняй школы №1 горада Дзятлава.
Усе падрыхтавалі цікавыя выступленні і арыгінальныя жарты, але самымі вясёлымі і знаходлівымі журы назвала “Неабмежаваных”. Яны сёлета будуць прадстаўляць наш раён на абласным этапе фестывалю.
І. КАЎКЕЛЬ.
Фота П. АДАМЧУКА.