Categories: Падзеі

Квітнейце, родныя Беларусь і Дзятлаўшчына!

3 ліпеня жыхары Дзятлаўшчыны адзначылі адразу два святы — Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 75-годдзе Дзятлаўскага раёна. З адметнымі датамі дзятлаўчан прыехалі павіншаваць памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, галоўны інспектар па Гродзенскай вобласці С. В. Раўнейка, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь А. П. Паўлоўскі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Л. А. Ермантовіч, намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама А. А. Агей, былы старшыня Дзятлаўскага райвыканкама А. М. Іванашка, ураджэнец Дзятлаўшчыны В. І. Сцяпура.

 

 

Галоўная дзея свята разгарнулася на плошчы 17 Верасня. Тут размясцілася канцэртная пляцоўка. А на вуліцы Савецкай працавалі выстава-кірмаш прамысловых прадпрыемстваў Дзятлаўшчыны, майстроў раёна. Дзейнічала выстава тэхнікі. Для маленькіх наведвальнікаў свята працавалі атракцыёны, гульнёвыя праграмы,  ладзіў прадстаўленне Беларускі гульнёвы тэатр роставых лялек.

Адкрыў урачыстае мерапрыемства з нагоды Дня Незалежнасці і 75-годдзя Дзятлаўскага раёна старшыня райвыканкама І. І. Крахмальчык. У прывітальным слове ён, у прыватнасці, зазначыў:

— У жыцці кожнага народа ёсць падзеі, якія становяцца кропкай адліку новага этапу ў яго гісторыі, выклікаюць высокі духоўны пад’ём і яднанне ўсіх грамадзян. У беларускім календары такой датай стала 3 ліпеня 1944 года — дзень, які  мы адзначаем як галоўнае дзяржаўнае свята — Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Гэта свята, у якім спалучыліся ў адно цэлае такія паняцці, як вызваленне, перамога і незалежнасць.

У тым, што мы святкуем Дзень Незалежнасці ў ліпені, ёсць гістарычная справядлівасць і заканамернасць. Гэта акт памяці і пашаны перад патрыётамі, якія паклалі свае жыцці за свабоду і незалежнасць Айчыны, сімвал непарыўнай сувязі між пакаленняў.

Мы заўжды будзем помніць і ўшаноўваць памяць воінаў, якія аддалі сваё жыццё на франтах Вялікай Айчыннай вайны, тых, хто ахвяраваў сабой дзеля таго, каб іх нашчадкі маглі мірна жыць і працаваць.

Не меншы гераізм праявілі і працаўнікі Беларусі, якія аднаўлялі пасля вайны гарады і вёскі, прамысловасць і сельскую гаспадарку. У краіне былі не толькі адноўлены, але і створаны новыя галіны прамысловасці і сельскай гаспадаркі, на новы ўзровень падняліся культура, навука і адукацыя, медыцына. За час мірнага жыцця беларуская зямля ператварылася ў квітнеючыя сады, сучасныя прамысловыя цэнтры і аграгарадкі. Цяпер Рэспубліка Беларусь, абапіраючыся на духоўна-маральны вопыт і каштоўнасці, забяспечвае развіццё вытворчых сілаў, сацыяльнай сферы, праводзіць шматвектарную міралюбівую знешнюю палітыку.

Беларускі народ даказаў, што ваенны подзвіг і працоўны гераізм на ніве стварэння з’яўляюцца асноўнай рысай нацыянальнага характару. Уменне плённа працаваць, любоў да роднага краю, імкненне жыць у міры і сяброўстве з іншымі народамі  — гэта тое, чым здаўна жыў і жыве наш народ,  каштоўнасць, якая перадаецца ад  бацькоў да дзяцей, ад дзядоў да ўнукаў.

Моцную квітнеючую Беларусь мы ствараем сваёй працай. У нашай краіне — добрыя працалюбівыя людзі, выдатная моладзь. Ёсць усе падставы для таго, што разам мы зможам пераадолець усе цяжкасці, якія ўзнікаюць на нашым шляху.

Віншуючы жыхароў Дзятлаўшчыны з 75-годдзем раёна, старшыня райвыканкама адзначыў, што за гэты перыяд змянялася сацыяльна-эканамічныя абстаноўка, аднак нязменнымі заставаліся адносіны людзей да сваёй малой радзімы, якая падарыла шэраг знакамітых людзей.

— І цяпер наша задача, — падкрэсліў І. І. Крахмальчык, — пакінуць для дзяцей і ўнукаў абноўлены раён, у якім хочацца жыць і працаваць.  А гэта магчыма пры ўмове, калі кожны з жыхароў Дзятлаўшчыны будзе адчуваць асабістую адказнасць за лёс сваёй малой радзімы.

 

Да віншаванняў старшыні райвыканкама далучыліся і госці свята —  дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыяльнага сходу Рэспублікі Беларусь  Л. А. Ермантовіч, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь А. П. Паўлоўскі.

Л. А. Ермантовіч  зачытаў прывітальны адрас з нагоды 75-годдзя раёна ад старшыні Палаты прадстаўнікоў  У. П. Андрэйчанкі.

 

 

Прывітальнае слова ад старшыні Гродзенскага аблвыканкама У. В. Краўцова агучыла намеснік старшыні аблвыканкама А. А. Агей.

Яна таксама ўручыла ўзнагароды ад аблвыканкама і абласнога Савета дэпутатаў.  Узнагароды атрымалі старшыня СВК «Войневічы» В. В. Маліка, дырэктар АСП «Дзятлаўскі вінна-гарэлачны завод»  В. Я. Гузень, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Дзятлаўскага райвыканкама Л. Ф. Васюкевіч, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама І. С. Кухарэвіч.

 

 

Шэраг калектываў-перадавікоў вытворчасці былі адзначаны ўзнагародамі  Дзятлаўскага райвыканкама. Старшыня  райвыканкама І. І. Крахмальчык уручыў іх СВК «Граніт-Агра», СВК «Хвінявічы», ААТ «Дварэцкі льнозавод», Дзятлаўскаму РУП ЖКГ, СШ №1 г. Дзятлава.

Урачыстым момантам святочнай праграмы стала занясенне ў кнігу Славы Дзятлаўскага раёна яшчэ аднаго імя заслужанага дзеяча роднай зямлі — былога дырэктара Казлоўшчынскай школы А. Ф. Антончыка. Такога ганаровага права ён удастоены за значны асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Дзятлаўскага раёна,  шматгадовую сумленную працу, прафесійнае майстэрства і высокія паказчыкі ў настаўніцкай дзейнасці.

 

 

 

 

 

 

РАДЗІМУ СЛАВІЛІ ПЕСНЯЙ

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Музычную частку праграмы з нагоды Дня Незалежнасці і 75-годдзя Дзятлаўскага раёна склала выступленне лепшых самадзейных артыстаў раёна, юных талентаў, спартсменаў. У праграме прынялі ўдзел артысткі студыі цыркавога майстэрства «Марсі». Сваё майстэрства паказалі юныя футбалісты, аматары грэка-рымскай барацьбы. Запомнілася дзятлаўчанам паказальнае выступленне спартыўнага клуба «Барс». На свяце ўзгадалі і дасягненні раготнаўскіх лыжнікаў.

 

Прыемным падарункам для жыхароў горада стала выступленне вакальна-інструментальнага ансамбля «Чараўніцы» з Мінска. У выкананні артыстак прагучалі «Пах чабаровы», «Не за вочы чорныя», шэраг іншых вядомых і любімых многімі пакаленнямі гледачоў песень.

Эстафету ад сталічных артыстаў перанялі самадзейныя калектывы Дзятлаўшчыны. Народнымі песнямі парадавалі  «Ятранка», Зараначка», «Прымакі».

 

Вечарам перад жыхарамі горада выступіў эстрадны духавы аркестр «Акцэнт». Пад яго акампанемент  Ала Чарняўская, Валерый Макарчык, Аляксандр Раеўскі, група «Бархат», Яна  Мармыш і іншыя самадзейныя артысты выканалі вядомыя песні як мінулай, так і сучаснай эстрады.

Прадоўжыла канцэртную эстафету моладзевая праграма.

Завяршылася святкаванне Дня Незалежнасці ў Дзятлаве выкананнем Гімна Рэспублікі  Беларусь.

А. ДУБРОЎСКАЯ

Фота Н. АВЯРЧУК

administrator

Recent Posts

Финал конкурса «Семья года» покажут сегодня в телеэфире

Телеверсию финального этапа VII республиканского конкурса "Семья года", проходившего во Дворце спорта в Минске 10…

4 часа ago

Стратегические цели в сельском хозяйстве до 2030 года назвали в Минсельхозпроде

Стратегические цели на 2026-2030 годы определены государственной программой "АПК будущего". В их числе - производство…

4 часа ago

На сельскагаспадарчым кірмашы ў Казлоўшчыне (фотафакт)

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

1 день ago

Сельскагаспадарчы кірмаш у Гезгалах (фотафакт)

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

1 день ago

«Перамога» наводзіць парадак

Да навядзення парадку на тэрыторыі сваёй установы далучыліся і супрацоўнікі рэдакцыі газеты “Перамога”. Ірына Камарова,…

1 день ago

Ведае ўчастковы. Як пакараюць за пашкоджанне аўтамабіля?

Пытанне: выйшаў раніцай на вуліцу і знайшоў на сваім прыпаркаваным каля дома аўтамабілі шматлікія пашкоджанні…

1 день ago