“Кветкі Перамогі” зацвітаюць у вокнах дзятлаўчан

З 2 па 13 мая на Гродзеншчыне праходзіць абласная акцыя “Кветка Перамогі ў кожным акне”, прымеркаваная да Года гістарычнай памяці і свята 9 Мая, удзел у якой можа прыняць кожны жадаючы.

Акцыя заклікана прыцягнуць увагу грамадскасці да гераічнага мінулага беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, аддаць даніну памяці і павагі героям, якія абаранялі для нас мірнае неба коштам уласнага жыцця і сталі прыкладам мужнасці і самаадданасці для сучаснага пакалення беларусаў.

Паўдзельнічаць проста: для гэтага дастаткова ўпрыгожыць акно свайго дома або ўстановы змайстраванай аб’ёмнай ці раздрукаванай на паперы бутаньеркай яблыневай кветкі з чырвона-зялёнай стужкай, зрабіць фотаздымак акна, даслаць яго ў рэдакцыю газеты “Перамога”, не забыўшыся пазначыць асабістыя і кантактныя даныя.

Яблыневая кветка – сімвал чысціні, вясны, пачатку новага жыцця, у славянскіх традыцыях сімвалізуе памяць, якая злучае мінулыя і сучаснае пакаленні. Вобраз саду ў квецені, у сваю чаргу, адлюстроўвае ўрадлівасць, дабрабыт, дынамічнае развіццё, поспех і росквіт суверэннай незалежнай Беларусі, а прысутнасць чырвона-зялёнай стужкі яшчэ раз падкрэслівае гістарычную значнасць Дня Перамогі ў беларускім грамадстве, яго вялікую ролю ў станаўленні і развіцці нашай краіны.

У акцыю актыўна ўключаюцца жыхары, спецыялісты, актывісты грамадскіх аб’яднанняў Дзятлаўшчыны. Яблыневыя бутаньеркі ўжо “зацвілі” на вокнах раённага савета ветэранаў і інфармацыйнай дошцы да 35-годдзя гэтага аб’яднання. У Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна – дзякуючы наведвальнікам аддзяленняў дзённага знаходжання інвалідаў “Праменьчык” пад кіраўніцтвам Алены Калюцік і для пажылых людзей пад кіраўніцтвам Галіны Касцюк, яна ж старшыня раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа. Людзі “залатога ўзросту” нават арганізавалі творчую майстэрню і паклапаціліся, каб “кветка Перамогі” закрасавалася ў вокнах былога вязня фашысцкага канцлагера, дзятлаўчанкі Яўгеніі Капціловіч і былой старшыні раённай арганізацыі ГА “БелТІ”, ветэрана працы Валянціны Берднікавай.

У рэдакцыі газеты “Перамога” да 13 мая чакаюць новых фотаздымкаў. Нагадваем, што самыя крэатыўныя ўдзельнікі абласной акцыі будуць запрошаны на здымкі тэматычнай перадачы тэлерадыёкампаніі “Гродна”.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

ГрадусПлюс. Ёсць патрэба ў хуткай зарадцы

У чат-бот газеты “Перамога” паступіла паведамленне наступнага зместу: “Хацелася б атрымаць адказ на такое пытанне.…

10 часов ago

Моладзевыя навіны. Усмешка творыць цуды

У рамках Тыдня дадатковай адукацыі ў Дзятлаўскім раёне ў цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі прайшоў…

1 день ago

Ведае ўчастковы. БПЛА – пад забаронай

Пытанне: ці любому можна запускаць беспілотныя лятальныя апараты? Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Дзяніс Барук: –…

1 день ago

12 верасня – Дзень супрацоўніка органаў папярэдняга следства. Следчы гучыць ганарова і адказна

Сёлета 15 гадоў з дня ўтварэння адзначае Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь. Гэта маладое ведамства, але…

1 день ago

Нотариус нотариальной конторы бесплатно проконсультирует граждан

17 сентября 2026 года нотариус нотариальной конторы Дятловского района бесплатно проконсультирует граждан всех категорий по…

1 день ago

Дарине нужна помощь

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

1 день ago