Куды прыводзяць наркотыкі?

Першая доза – памылка ці ўсвядомлены выбар? Наўрад ці на гэтае пытанне нарказалежны можа адказаць дакладна і без ваганняў.

Наркаманы па-рознаму “збочваюць” на “крывую дарожку”, але амаль аднолькава заканчваюць вандроўкі па ёй. Для іх найбольш характэны два фіналы: у турму або ў магілу ад перадазіроўкі ці захворванняў на СНІД, гепатыт С. Таму турма для многіх з іх становіцца своеасаблівым выратаваннем – шанцам пачаць у далейшым новае жыццё, хаця большасць асуджаных за наркотыкі лічаць меры пакарання, якія існуюць у Беларусі, занадта жорсткімі.

Дзяржава некалькі гадоў таму ўзмацніла меры пакарання, бо рызыцы памерці ці страціць здароўе нават пасля першай дозы наркотыкаў падвяргаюцца сотні людзей.

Пяройдзем да фактаў. Імёны ўдзельнікаў гэтага апытання зменены, дэталяў, якія напрамую ўказвалі б на асобы рэспандэнтаў, мы пазбягалі. Людзі, якія расказалі пра свой сумны вопыт, жывуць на тэрыторыі нашага раёна, адносна спакойнага ў плане распаўсюджання наркотыкаў.

Кірыл:

– Паспрабаваў наркотык адзін раз ва ўзросце 23-х гадоў. Гэта быў мой уласны выбар, без уплыву іншых людзей, проста на той час знаходзіўся ў падаўленым настроі. Дозу дастаў праз інтэрнэт-магазін, паколькі на той час жыў у сталіцы. Гэта быў мікс, накшталт “спайсу”, які ўтрымліваў сінтэтычныя рэчывы. Не памятаю сябе ў стане наркатычнага ап’янення, бо страціў прытомнасць. Са мной адразу пасля ўжывання здарылася тое, што называюць “перадазіроўкай”. Каб уратаваць мяне, была выклікана “хуткая дапамога”. Так высветлілася, ад чаго я трапіў на бальнічны ложак. Залежнасці ад аднаго ўжывання не здарылася, затое быў суд і два гады пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі-пасяленні. З-за майго выбару пакутаваў не толькі я, але і блізкія мне людзі.

Судзімасць па такім артыкуле і цяпер уплывае на мой лёс: з-за “юнацкіх прыгодаў” цяжка ўладкавацца на нармальную работу, хаця я і працую на дадзены момант. Гэта было недаравальнай памылкай, і ад наркотыкаў я вырашыў адмовіцца, пакуль усё атрымалася. Лічу, што калі чалавек стаў залежным, то вылечыцца раз і назаўжды немагчыма. Мне пашанцавала, што пакаштаваў толькі раз, і залежнасці не ўзнікла.

Я дорага заплаціў за той выпадак. Мяркую, што за збыт наркотыкаў пакаранні ў нашай краіне можна ацаніць як адпаведныя. А вось за захаванне і ўжыванне – занадта строгія, гэта ж свядомы выбар самога чалавека.

Цяпер для мяне галоўнае ў жыцці – сям’я і дзеці.

Святаслаў:

– Упершыню наркотык я паспрабаваў у 33 гады, бо было цікава, якія з’явяцца адчуванні. Зрабіць гэта разам прапанавалі сябры. Псіхатроп узялі з медыцынскай аптэчкі. Пасля таго, як я выпіваў таблетку, узнікалі галюцынацыі. Звычайна размаўляў з чалавекам, якога на самой справе не існавала, ён быў толькі ў маёй свядомасці. Ужывалі таблеткі мы ўсёй кампаніяй, але залежнасці ад іх я не меў. Безумоўна, ад такіх паводзінаў пакутавалі блізкія. Мае сябры, якія не мелі дачынення да наркотыкаў, прасілі спыніцца, маўляў, навошта табе ўсё гэта. Вядома, я іх не паслухаў, і ў хуткім часе нас з кампаніяй затрымалі і асудзілі. Я не атрымаў залежнасці, аднак атрымаў судзімасць на пяць гадоў. Сябры з той кампаніі яшчэ адбываюць пакаранне.

Ці ёсць былыя наркаманы? Магчыма, ёсць. Чаму ў Беларусі такое строгае пакаранне? Таму што наркотыкі падрываюць здароўе нацыі. Менавіта я лічу пакаранне за іх рэалізацыю ў вялікіх аб’ёмах адпаведным па строгасці, а вось за продаж адной таблеткі – занадта строгае.

Валерый БАРОЎСКІ,
оперупаўнаважаны групы наркакантролю і супрацьдзеяння гандлю людзьмі АУС Дзятлаўскага райвыканкама
Ірына СТЫРНІК,
карэспандэнтка газеты

administrator

Recent Posts

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

9 часов ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

10 часов ago

Якое значэнне для дзятлаўчан мае дата 9 ліпеня?

Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…

11 часов ago

Незабыўныя старонкі ваенных гадоў. Горад Дзятлава сустрэў Дзень вызвалення

9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…

11 часов ago

О правилах поведения в цифровом пространстве

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

12 часов ago

Прамая тэлефонная лінія

14 ліпеня з 14 да 16 гадзін адбудзецца прамая тэлефонная лінія з начальнікам АУС Дзятлаўскага…

13 часов ago