Крымінальная хроніка. Здарэнні мінулага тыдня

З 20 па 26 ліпеня 2020 года ў аператыўна-дзяжурную службу АУС Дзятлаўскага райвыканкама паступілі 83 паведамленні, 10 з якіх утрымлівалі звесткі аб прыкметах учыненых злачынстваў, 27 – аб адміністрацыйных правапарушэннях, 46 – аб іншых здарэннях.

Да адміністрацыйнай адказнасці былі прыцягнуты 28 правапарушальнікаў, узбуджаны 10 крымінальных спраў.

За пагрозу забойствам – у суд

Пракуратура раёна па хадайніцтве аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама ўзбудзіла дзве крымінальныя справы на жыхароў Дзятлаўшчыны за пагрозу забойствам. У першым выпадку такая пагроза у адрас мужчыны і жанчыны (жыхароў райцэнтра) прагучала ад іх госця, які пры гэтым трымаў у руках нож. У другім выпадку малады мужчына ў час сваркі душыў жанчыну значна старэйшага ўзросту шалікам, пагражаў яе забіць. Далейшы лёс абодвух агрэсараў вырашыць суд.

“ВКонтакте” з махляром

Жыхар нашага раёна трапіў на вуду інтэрнэт-махляра, асоба якога пакуль не ўстаноўлена праваахоўнікамі. Схема дзеяння зламысніка была класічнай: у сацыяльнай сетцы “ВКонтакте” на чужой старонцы ён напісаў просьбу аб фінансавай дапамозе. Наш зямляк адгукнуўся – і застаўся без 500 беларускіх рублёў.

У дакуменце не тыя лічбы

На брыгадзіра вытворчай брыгады ў жывёлагадоўлі адной з гаспадарак нашага раёна ўзбуджана крымінальная справа. Каб не паказваць падзеж жывёлы, жанчына ўносіла ў афіцыйныя дакументы лжывыя звесткі. За незаконныя дзеянні яна паўстане перад судом.

Куды прапалі грошы і тэлефон?

Праваахоўнікі высвятляюць, якім чынам і пры якіх абставінах з нумара санаторыя “Радон” прапалі 120 беларускіх рублёў. Грошы належалі адпачывальніцы санаторыя, жыхарцы горада Баранавічы. Яшчэ адна адпачывальніца, жыхарка Драгічынскага раёна, засталася без мабільнага тэлефона коштам 200 беларускіх рублёў. Яго жанчына пакінула без нагляду на лаўцы на набярэжнай санаторыя. Узбуджаны крымінальныя справы.

Пакатаўся на чужым скутары

Раённы аддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу за ўгон на жыхара нашага раёна. Мужчына двойчы на працягу двух дзён катаўся на чужым скутары, які ўганяў з хлява вясковага дома, што выкарыстоўваецца гаспадаром пад дачу. Нягледзячы на тое, што ўгоншчык вярнуў тэхніку на ранейшае месца ў спраўным стане, за супрацьпраўны ўчынак яму давядзецца адказваць перад судом.

З нажом на мужа

У час сямейнай сваркі жыхарка адной з вёсак Дзятлаўскага раёна схапілася за нож і нанесла ім удар у грудзі свайму мужу. Медыкі ацанілі цялеснае пашкоджанне як лёгкае. Тым не менш, пракуратура раёна па хадайніцтве аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама ўзбудзіла на жанчыну крымінальную справу.

Здарэнні ў сельгаспрадпрыемствах

Адміністрацыйны пратакол за парушэнне парадку ўліку лому чорных металаў складзены на загадчыка мехмайстэрняў адной з гаспадарак Дзятлаўскага раёна.

Да адміністрацыйнай адказнасці за знаходжанне ў стане алкагольнага ап’янення на працоўным месцы прыцягнуты тры работнікі розных сельгаспрадпрыемстваў Дзятлаўшчыны.

Расце ў агародзе бяда

Міліцыя неаднаразова папярэджвала насельніцтва Дзятлаўшчыны аб забароне на вырошчванне наркаўтрымліваючых культур. Тым не менш, сустракаюцца факты вырошчвання алейнага маку на ўчастках жыхароў вёсак. На мінулым тыдні адміністрацыйныя пратаколы былі складзены на пяць гаспадароў участкаў, дзе рос мак. Усе наркаўтрымліваючыя расліны знішчаны праваахоўнікамі.

Аляксандр БІЛЬ,
начальнік АУС Дзятлаўскага райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

administrator

Recent Posts

Рыхтавацца да зімы – загадзя і грунтоўна

Пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага з удзелам старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага прайшло…

15 часов ago

Последствия выплаты заработной платы «в конверте» для нанимателей

Под зарплатой «в конверте» принято понимать незаконную форму  оплаты труда, при которой часть или весь…

15 часов ago

Навучыліся аказваць неадкладную дапамогу

Другі раз запар у Беларусі прайшоў рэспубліканскі міжведамасны адукацыйны праект “Запусці сэрца”, арганізатарамі якога выступаюць…

15 часов ago

Добрахвотнікаў стала больш

У рамках месячніка Таварыства Чырвонага Крыжа ў Дзятлаве адбылося ўрачыстае ўручэнне пасведчанняў новым валанцёрам аб’яднання.…

16 часов ago

Макроэкономическая стабильность и повышение качества жизни. Александр Лукашенко назвал базовые цели ЕАЭС

Президент Беларуси Александр Лукашенко на заседании Высшего Евразийского экономического совета назвал базовые цели ЕАЭС, передает корреспондент БЕЛТА. "Реагировать…

16 часов ago

Программа заключительных мероприятий XV Республиканского фестиваля национальных культур

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

16 часов ago