З 7 па 13 снежня 2020 года ў аператыўна-дзяжурную службу АУС Дзятлаўскага райвыканкама паступіла 45 паведамленняў, 7 з якіх утрымлівалі звесткі аб прыкметах учыненых злачынстваў, 16 – аб адміністрацыйных правапарушэннях, 23 – аб іншых здарэннях.
Да адміністрацыйнай адказнасці былі прыцягнуты сем правапарушальнікаў, узбуджана пяць крымінальных спраў.
7 снежня раённы аддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу на жыхара раёна, 1993 года нараджэння, які сеў за руль у стане алкагольнага ап’янення. П’янага мужчыну на дарозе спынілі праваахоўнікі. За свой учынак ён адкажа перад судом.
За мінулы тыдзень сярод нашых землякоў зноў ёсць пацярпелыя ад дзеянняў камп’ютарных злодзеяў. Так, 8 снежня ў жыхаркі аграгарадка Вензавец праз інтэрнэт невядомы скраў з банкаўскай карткі ЗАТ “МТБанк” 2500 рублёў.
Без 580 рублёў засталася трымальніца карткі ААТ “Беларусбанк” з гарадскога пасёлка Наваельня. Інтэрнэт-злодзей “пачысціў” карт-рахунак жанчыны 9 снежня.
Вечарам 11 снежня невядомы з прастораў інтэрнэту скраў з банкаўскай карткі ААТ “Беларусбанк” жыхара вёскі Лозкі 194 рублі 56 капеек.
Ва ўсіх трох выпадках на невядомых злачынцаў узбуджаны крымінальныя справы.
Уладзімір СВЯТОХА,
першы намеснік начальніка АУС Дзятлаўскага райвыканкама
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup
Положением о порядке организации обучения и трудоустройства по направлению органов по труду, занятости и социальной защите, утвержденным постановлением Совета…
Нягледзячы на ўмовы надвор’я, яны кожны дзень старанна працуюць, каб дарогі нашага раёна заставаліся зручнымі,…
У Новаяльнянскім сельвыканкаме прайшло чарговае пасяджэнне мясцовага савета грамадскага пункта аховы правапарадку, сумешчанае з выязным…
Раённы семінар-прэзентацыя для кіраўнікоў і галоўных аграномаў гаспадарак Дзятлаўшчыны з дэманстрацыяй у полі гібрыдаў кукурузы…
Рэспубліканская прафілактычная акцыя “Стань прыкметным у цёмны час сутак” праходзіць у Беларусі для павышэння бяспекі…
На Дзятлаўшчыне працягваецца месячнік па добраўпарадкаванні. Работнікі раённага выканаўчага камітэта зноў выйшлі ў гарадскі цэнтральны…