З 4 па 10 ліпеня 2022 года ў аператыўна-дзяжурную службу АУС Дзятлаўскага райвыканкама паступіла 65 паведамленняў, 6 з якіх утрымлівалі звесткі аб прыкметах учыненых злачынстваў, 20 – аб адміністрацыйных правапарушэннях, 39 – аб іншых здарэннях.
Да адміністрацыйнай адказнасці былі прыцягнуты 28 правапарушальнікаў, узбуджана 3 крымінальныя справы.
Падсаладзіў жыццё
Раней не судзімы беспрацоўны жыхар адной з вёсак нашага раёна вырашыў не чакаць аўтамагазіна, а знайсці ўсе неабходныя прадукты на чужой дачы. Злодзей разбіў аконнае шкло і забраў з сабой бутэльку гарэлкі, спіртаўтрымліваючую вадкасць і шакаладную пасту на агульную суму 25 рублёў. Узбуджана крымінальная справа за крадзеж.
Кветачка не для агарода
Барацьбу з наркаўтрымліваючай расліннасцю ў рамках прафілактычнай спецыяльнай праграмы “Мак” прадаўжаюць праваахоўнікі. За мінулы тыдзень яны знішчылі каля паўкілаграма шкоднага зелля. Па-ранейшаму “букеты” алійнага маку знаходзяць на прысядзібных участках жыхароў раёна – у час мінулага рэйда папярэджаны 3 чалавекі.
Дыхніце ў трубачку
Нецвярозымі на працоўным месцы на мінулым тыдні засталі работнікаў двух гаспадарак раёна. У жывёлавода выявілі 2 праміле алкаголю, у аператара машыннага даення – 0,5. На абодвух аматараў алкагольных напояў складзены адміністрацыйныя пратаколы.
Аляксандр БІЛЬ,
начальнік АУС Дзятлаўскага райвыканкама
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
В Дятлово стартовал 5-й сезон проекта по футболу «ЧЕМПИОН», который проводится при поддержке Ассоциации «Белорусская…
В честь светлого и доброго праздника — Дня пожилых людей — профсоюзный комитет УЗ «Дятловская…
Пытанне: якая адказнасць прадугледжана за незаконнае адабранне або прыняцце ў залог дакументаў? Адказвае ўчастковы інспектар…
Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил педагогических работников с профессиональным праздником - Днем учителя. Об этом…
Помочь тем, кто нуждается в заботе, познакомиться с профессией спасателя и найти друзей среди юных…
Уважаемые учителя, преподаватели и ветераны педагогического труда! От имени Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь и…