Адна з галоўных прычын учынення крадзяжоў па-ранейшаму застаецца бестурботнасць грамадзян па забеспячэнні захаванасці сваёй маёмасці.

Людзі пакідаюць яе без нагляду на працяглы час, у прыватнасці на дачах і ў жылых дамах, якімі карыстаюцца ў вясенне-летні сезон. Таксама прычынай крадзяжоў з’яўляюцца і свабодны доступ злачынцаў у незамкнёныя жылыя памяшканні, даверлівыя адносіны грамадзян да старонніх асоб, пакіданне маёмасці на вуліцы і дваровых тэрыторыях, у пад’ездах шматпавярховікаў і адкрытых падвалах.

Не дровы ўзяўся секчы

За пагрозу забойствам перад судом паўстане жыхар нашага раёна. У час сваркі на падворку ўласнага дома мужчына, трымаючы ў руках сякеру, размахваў ёю і пагражаў сужыцельцы. Жанчына ўспрыняла пагрозы ўсур’ёз і звярнулася да праваахоўнікаў.

Не дапамагаюць замкі

На Дзятлаўшчыне пачасціліся крадзяжы з дачаў і нежылых дамоў, не абсталяваных сістэмамі відэаназірання або аховы. Так, з дзвярэй дома ў вёсцы Засецце сарвалі навясны замок, скралі мабільны тэлефон, 2 машынкі для стрыжкі, сярэбраны ланцужок, вуду і рыбалоўныя прыналежнасці на 400 рублёў.

Вырваўшы дзвярны прабой у дачным доме ў вёсцы Навасёлкі, злодзей забраў з сабой аўдыёсістэму “LG”, будзільнік, сякатар, кубак, усяго на 96 рублёў. Падобным чынам залезлі ў дачны дом у вёсцы Юравічы, адкуль зніклі металічны сейф, куртка і медаль.

У дом новаяльнянкі злодзей прабраўся, выставіўшы аконную раму, нанёс гаспадыні матэрыяльны ўрон больш чым на 2 базавыя велічыні, скраўшы 2 бідоны, тэлевізар, пральную машыну.

Міліцыя просіць грамадзян, якім што-небудзь вядома пра акалічнасці крадзяжоў, паведаміць на нумар 102 або ўчастковаму інспектару.

Куды перавялі грошы?

Невядомы прадавец дамскіх сумачак у месенджары “Whatsapp” звязаўся з дзвюма дзятлаўчанкамі і жыхаркай Карэлічаў. Жанчыны вырашылі набыць прапанаваны тавар, але, замест гэтага, заплацілі “за паветра” ад 20 да 130 рублёў. Больш значную суму, 450 рублёў, перавяла яшчэ аднаму махляру жыхарка аграгарадка нашага раёна, якая па дадатку “Viber” дамаўлялася арандаваць кватэру, але засталася ні з чым.

Разлічваўся чужымі грашыма

Сваю банкаўскую разліковую картку жыхару нашага раёна неабдумана перадала жыхарка вёскі Беліца, што на Лідчыне. Скарыстаўшыся даверам жанчыны, дзятлаўчанін разлічваўся ў розных магазінах і патраціў 223 рублі чужых грошай. На яго ўзбуджана крымінальная справа.

У мэтах прафілактыкі крадзяжоў супрацоўнікі АУС Дзятлаўскага райвыканкама звяртаюцца з наступнымі рэкамендацыямі:

– не пакідайце ў дамах, якія выкарыстоўваюцца сезонна, або на дачах электрабытавыя прыборы, электраінструмент і іншую каштоўную маёмасць;
– зрабіце ўсё магчымае для ўмацавання дзвярэй, зачыняйце вокны аканіцамі і т. п.;
– дамоўцеся з суседзямі, якія пастаянна пражываюць паблізу, аб наглядзе за вашым домам і іншымі гаспадарчымі пабудовамі;
– пры з’яўленні каля ўчасткаў незнаёмых падазроных асоб паведаміце пра іх участковаму інспектару міліцыі або ў дзяжурную часць РАУС.

Практыка паказвае, што найбольш эфектыўным спосабам папярэджання злачынстваў і забеспячэння асабістай і маёмаснай бяспекі грамадзян з’яўляецца ахова жылых дамоў (памяшканняў) з выкарыстаннем тэхнічных сродкаў аховы, якія падключаны да пультаў цэнтралізаванага назірання падраздзяленняў аховы.

Адной з мер прафілактыкі крадзяжоў з пад’ездаў і падвальных памяшканняў шматкватэрнікаў з’яўляецца ўстаноўка сістэм відэаназірання.

Ігар ХІТРО,
намеснік начальніка АУС Дзятлаўскага райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Справа прыватная – карысць агульная. “Фруктовая крама” са зручным для пакупнікоў графікам

Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…

12 часов ago

Выбіраем якасць – купляем сваё. Мэбля для камфорту ад “Пінскдрэў” на любы кашалёк

У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…

13 часов ago

26 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю

Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…

13 часов ago

Пытанне – адказ. Заплаціць, застанецца без статуса і гарантый

Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…

14 часов ago

«Пристегнись к безопасности!»

31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…

15 часов ago

Імя на Дошцы гонару. Канстанцін Вінцукевіч: “Да кожнага трэба знайсці падыход”

Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…

1 день ago