Крымінальная хроніка. Здарэнні мінулага тыдня

З 21 па 27 сакавіка 2022 года ў аператыўна-дзяжурную службу АУС Дзятлаўскага райвыканкама паступіла 76 паведамленняў, 1 з якіх утрымлівала звесткі аб прыкметах учыненага злачынства, 28 – аб адміністрацыйных правапарушэннях, 47 – аб іншых здарэннях.

Да адміністрацыйнай адказнасці быў прыцягнуты 41 правапарушальнік, узбуджана 4 крымінальныя справы.

Пакуль гаспадар адсутнічаў

На раней не судзімага жыхара вёскі нашага раёна ўзбуджана крымінальная справа за крадзеж. Мужчына, ведаючы, што гаспадар аднаго з мясцовых дамоў пастаянна жыве ў іншым горадзе, а ў іх населеным пункце бывае рэдка, наведаўся да яго на падворак і забраў з сабой два акумулятары і дзве пары кійкоў для скандынаўскай хады, чым нанёс матэрыяльны ўрон на суму 130 рублёў.

Багатымі заставаліся нядоўга

Як вядома, за чужы кошт багатым не станеш. Такі жыццёвы ўрок не засвоілі тры раней судзімыя жыхары горада Баранавічы. У адзін з позніх сакавіцкіх вечароў мужчыны “пагаспадарылі” ў кватэры індывідуальнага прадпрымальніка з горада Дзятлава. У калідоры з трыльяжа зламыснікі скралі 12 тысяч долараў ЗША, 2 тысячы рублёў і флакон туалетнай вады на “важкую” суму – больш за 41 тысячу рублёў. Праўда, багатымі злодзеі заставаліся нядоўга – іх затрымалі супрацоўнікі міліцыі.

Грошы “сплылі” ў інтэрнэт

Ад дзеянняў інтэрнэт-махляра пацярпела жыхарка горада Дзятлава, якая знаходзіцца ў водпуску па доглядзе дзіцяці да трох гадоў. З карт-рахунка ў ААТ “Белаграпрамбанк”, які належыць маладой жанчыне, невядомы злодзей скраў 350 рублёў. Узбуджана крымінальная справа.

Пераблытаў з кавай?

Ноччу ў стане алкагольнага ап’янення на сваім працоўным месцы быў затрыманы вартаўнік малочнатаварнай фермы адной з гаспадарак раёна. Позні час не перашкодзіў устанавіць факт ужывання работнікам алкагольных напояў. Мужчына афіцыйна папярэджаны аб недапушчэнні падобных парушэнняў у далейшым.

Ігар ХІТРО,
намеснік начальніка АУС Дзятлаўскага райвыканкама   

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Паразважалі аб значэнні Кастрычніцкай рэвалюцыі

Дыялогавая пляцоўка “7 лістапада: гісторыя, якую мы захоўваем” прайшла ў раённай бібліятэцы. Дзятлаўчане сабраліся, каб…

5 часов ago

За рулём камбайна – чалавек-эпоха

Напярэдадні свята сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграрыі і жывёлаводы Дзятлаўшчыны адправяцца ў Гродна, каб…

6 часов ago

Александр Губко: от деревни Ходевляны до вершин медицинской науки

У каждого края есть имена, которые выходят далеко за пределы родных границ, становясь предметом гордости…

6 часов ago

Cоциальные работники обеспечены теплыми жилетами со светоотражающими элементами

С наступлением осенне-зимнего периода социальные работники и помощники по уходу отделения социальной помощи на дому…

6 часов ago

Александр Лукашенко в Могилевской области ознакомится с реализацией проектов в сфере АПК

Президент Беларуси Александр Лукашенко совершит рабочую поездку в Могилевскую область, где ознакомится с реализацией современных…

6 часов ago

Мая Дзятлаўшчына. Адкрыты новы ФАП у вёсцы Руда Яварская

Жыхары вёскі Руда Яварская атрымалі цудоўны падарунак да 7 лістапада. https://www.youtube.com/embed/L4pgyoMLO2A Напярэдадні свята з удзелам…

7 часов ago