Крымінальная хроніка. Здарэнні мінулага тыдня

З 8 па 14 лістапада ў аператыўна-дзяжурную службу АУС Дзятлаўскага райвыканкама паступіла 74 паведамленні, 2 з якіх утрымлівалі звесткі аб прыкметах учыненых злачынстваў, 19 – аб адміністрацыйных правапарушэннях, 53 – аб іншых здарэннях.

Да адміністрацыйнай адказнасці было прыцягнута 52  правапарушальнікі, узбуджана 6 крымінальных спраў.

Дапамаглі нарыхтаваць ураджай?

Трое беспрацоўных жыхароў райцэнтра наведаліся на чужы падворак, дзе гаспадар складаваў бульбу новага ўраджаю. Мужчыны вырашылі таксама запасціся “другім хлебам” і забралі з сабой без аплаты 4 мяхі клубняў коштам 114 рублёў. На злодзеяў узбуджана крымінальная справа.

Колькі вяровачцы ні віцца

Сёлета ў лістападзе крымінальная справа ўзбуджана на грамадзяніна без пэўнага месца жыхарства, які летам мінулага года выставіў аконную раму і залез у адзін з дамоў вёскі Засецце, што выкарыстоўваецца пад дачу. Злодзей забраў з сабой харчовыя прадукты і самаробны электрычны наждачны станок на агульную суму 100 рублёў. Цяпер мужчына паўстане перад судом.

Па камплектуючыя ў гараж, але не ў свой

Невядомы злодзей наведаўся ў гараж прыватнага прадпрымальніка па вуліцы Навагрудскай райцэнтра. У выніку візіту зламысніка прапала буйная партыя маёмасці: чатыры офісныя крэслы, тры электрарухавікі, чыгунная печка, мантажны пісталет, электракабель, пнеўмакампрэсар на агульную суму 1400 рублёў. Узбуджана крымінальная справа.

Пачысціў чужыя курткі

Ноччу 14 лістапада з кішэняў куртак, якія віселі ў банкетнай зале арэнднага дома па вуліцы Савецкай райцэнтра, невядомая асоба ўчыніла крадзеж 255 рублёў трох жыхароў Гродзеншчыны. Праваахоўнікі адшукваюць злодзея.

Міліцыя просіць грамадзян, якім што-небудзь вядома пра акалічнасці крадзяжоў, паведаміць на нумар 102 або ўчастковаму інспектару міліцыі.

Не давярайце інтэрнэт-махлярам

Чарговы жыхар Дзятлаўшчыны пацярпеў ад дзеянняў інтэрнэт-махляроў. З дапамогай глабальнай сеткі зламыснікі скралі з карт-рахунка мужчыны, адкрытага ў ААТ “ААБ Беларусбанк”, 190 рублёў.

Спіртное рабоце не памочнік

У час чарговых рэйд-праверак міліцыі нецвярозымі на працоўных месцах былі затрыманы тры жывёлаводы двух КСУПаў нашага раёна, на аднаго з іх складзены адміністрацыйны пратакол, двое іншых атрымалі афіцыйнае папярэджанне.

Ігар ХІТРО,
намеснік начальніка АУС Дзятлаўскага райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

12 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

12 часов ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

15 часов ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

15 часов ago

В новом учебном году изменений в деловом стиле одежды школьников не будет — Минобразования

В новом учебном году никаких изменений, касающихся одежды делового стиля школьников, не будет. Об этом…

15 часов ago

ПРО:Безопасность. К чему приводит детская шалость?

28 июля в 17-10 дежурный персонал Вороновской районной больницы сообщил спасателям о том, что в…

15 часов ago