Крымінальная хроніка. Здарэнні мінулага тыдня

З 20 па 26 верасня ў аператыўна-дзяжурную службу АУС Дзятлаўскага райвыканкама паступіла 91 паведамленне, 4 з якіх утрымлівалі звесткі аб прыкметах учыненых злачынстваў, 32 – аб адміністрацыйных правапарушэннях, 55 – аб іншых здарэннях.

Да адміністрацыйнай адказнасці было прыцягнута 30 правапарушальнікаў, узбуджаны 4 крымінальныя справы.

З сякерай на маці

Па хадайніцтве раённага аддзела міліцыі пракуратура ўзбудзіла крымінальную справу на раней не судзімага жыхара аднаго з гарадскіх пасёлкаў раёна. Мужчына ў двары свайго дома, трымаючы ў руках сякеру, пагражаў фізічнай расправай маці, 1941 года нараджэння. Жанчына ўспрыняла пагрозу сына ўсур’ёз.

Не шчадраваў, а вароты скраў

Не ў абрадзе продкаў удзельнічаў жыхар адной з вёсак нашага раёна, а шукаў грашовай нажывы, калі знімаў і краў жалезныя вароты коштам 500 рублёў на адным з вясковых падворкаў. Гаспадар маёмасці ў гэты час адсутнічаў: ён жыве і працуе ў іншым горадзе, дом дастаўся яму ў спадчыну. Праваахоўнікі адшукалі вінаватага, яму давядзецца адказаць за свае дзеянні перад законам.

Сварка скончылася бядой

Крымінальная справа за нанясенне цялеснага пашкоджання ўзбуджана на жыхарку аднаго з аграгарадкоў раёна. У час сваркі з мужам яна схапілася за нож, па неасцярожнасці ўдарыла мужчыну ў жывот і нанесла пранікаючае раненне. Цяпер жанчыну чакае суд.

Госць пусціў у ход драўляны кій

На ўласным падворку пенсіянерка адной з вёсак раёна атрымала цялесныя пашкоджанні. У госці да жанчыны зайшоў зямляк, у хуткім часе паміж імі ўспыхнула сварка. Мужчына, які трымаў у руках драўляны кій, не знайшоў нічога лепшага, як ім скарыстацца. У выніку “разборак” гаспадыня домаўладання атрымала сатрасенне галаўнога мозга, сінякі і драпіны. Пракуратурай раёна ўзбуджана крымінальная справа.

Аляксандр БІЛЬ,
начальнік АУС Дзятлаўскага райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Белорусские аграрии намолотили 4 млн тонн зерна

Белорусские аграрии намолотили 4 млн т зерна. Об этом сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского…

5 часов ago

Вас памятае свет уратаваны. Жыццё – у ахвяру за дзясяткі жыццяў

Прыхаджане касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве ўшанавалі памяць 11 сясцёр-назарэтанак, якія па-мучаніцку загінулі…

5 часов ago

“Адчыні дзверы ў будучыню для юных фантазёраў”

Пад такім дэвізам з 1 жніўня ў акцыю “Збяром дзяцей у школу” ўключаецца Беларускае Таварыства…

6 часов ago

Набор невест ОТКРЫТ!

Мечтаешь примерить белое платье и почувствовать себя невестой, даже если до свадьбы ещё далеко? Или…

6 часов ago

Канікулы-2026. Урок бяспекі з першых рук

У аздараўленчым летніку “Вясёлая планета” Дварэцкай сярэдняй школы прайшоў тэматычны дзень “Закон, бяспека і паспяховы…

6 часов ago

В Беларуси выросло пособие по уходу за человеком старше 80 лет или инвалидом I группы

В Беларуси с 1 августа выросло пособие по уходу за пожилым человеком старше 80 лет…

6 часов ago