З 13 па 19 верасня ў аператыўна-дзяжурную службу АУС Дзятлаўскага райвыканкама паступіла 84 паведамленні, 4 з якіх утрымлівалі звесткі аб прыкметах учыненых злачынстваў, 21 – аб адміністрацыйных правапарушэннях, 59 – аб іншых здарэннях.
Да адміністрацыйнай адказнасці было прыцягнута 30 правапарушальнікаў, узбуджаны 9 крымінальных спраў.
Бацькоў не выбіраюць
На мінулым тыдні было ўзбуджана 5 крымінальных спраў на бацькоў, якія ўхіляліся ад выплаты аліментаў або пагашэння расходаў, затрачаных на ўтрыманне іх дзяцей, прызнаных маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне. Неплацельшчыкі паўстануць перад судом.
Для злодзея дзверы заўсёды адкрыты
Пакуль гаспадар пакінутага ў спадчыну дома, які знаходзіцца ў пасёлку Наваельня, быў у ад’ездзе, на працягу месяца да яго на падворак наведваўся злодзей. З незамкнёнай хаты і гаспадарчых пабудоваў зламыснік вынес бытавую тэхніку, страмянку, алюмініевую раму, газавы балон, электракабель, іншую маёмасць на 1700 рублёў. Узбуджана крымінальная справа.
Аматар тэлеперадач залезе і ў акно
У вёсцы Норцавічы ў адным з дачных дамоў невядомы злодзей выставіў раму. Праз акно ён скраў тэлевізар, лічбавую прыстаўку, электрападаўжальнік і кабель, якія належалі пенсіянерцы. Матэрыяльны ўрон ацэнены ў 100 рублёў.
Міліцыя просіць грамадзян, якім што-небудзь вядома пра акалічнасці крадзяжу, паведаміць на нумар 102 або ўчастковаму інспектару міліцыі.
Плюс яшчэ адзін выпадак
Новая крымінальная справа за паўторны крадзеж тэлефона ўзбуджана на беспрацоўнага жыхара аграгарадка раёна. Мужчына махлярскім шляхам у салоне сотавай сувязі райцэнтра завалодаў мабільным тэлефонам дзятлаўчаніна коштам 490 рублёў. Гэта не першае ўчыненае ім махлярства.
Ігар ХІТРО,
намеснік начальніка АУС райвыканкама
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
У эканоміцы Дзятлаўскага раёна ў студзені-верасні 2026 года было занята 9,5 тысячы чалавек. Намінальная налічаная…
На гэтым тыдні рэдакцыя Дзятлаўскай раённай газеты расчыніла свае дзверы для самых юных і дапытлівых…
Больш за тры сотні прадстаўнікоў розных рэгіёнаў краіны, у тым ліку дзятлаўчане, сёння прымаюць удзел…
У час канікулаў лагер “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы…
Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве, дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства “Конус” РУП…
В Новогрудке, в ФОК «Лидер», состоялся товарищеский матч между МФК «ФСК Дятлово» и МФК «Кореличи». Встреча…