Крымінальная хроніка. Здарэнні мінулага тыдня

З 17 па 23 мая ў аператыўна-дзяжурную службу АУС Дзятлаўскага райвыканкама паступіла 60 паведамленняў, 5 з якіх утрымлівалі звесткі аб прыкметах учыненых злачынстваў, 19 – аб адміністрацыйных правапарушэннях, 36 – аб іншых здарэннях.

Да адміністрацыйнай адказнасці былі прыцягнуты 22 правапарушальнікі, узбуджана 5 крымінальных спраў.

Аперацыя “ы” па-мядзвінавіцку

За зімовы сезон 2020-2021 гадоў быў учынены крадзеж у двары аднаго з дамоў вёскі Мядзвінавічы. Гаспадары наведаліся сюды ў маі, агледзелі, што на гаспадарчай пабудове сарваны прабой, невядомы злодзей вынес адтуль 12 бутэлек гарэлкі і бутэльку віна агульным коштам 100 рублёў. Узбуджана крымінальная справа.

“Раскрыў” карту?

16 мая ў сетцы інтэрнэт на вуду невядомага злачынцы трапіў жыхар Дзятлава. Махляры скралі ў мужчыны з карткі АСБ “Беларусбанк” 640 рублёў. Узбуджана крымінальная справа.

За тыдзень “сплыў” металалом

Па дапамогу да праваахоўнікаў звярнуўся жыхар Баранавічаў. Мужчына паведаміў, што з падворка дома ў вёсцы Харашкі, які дастаўся яму ў спадчыну, з 2 па 9 мая зніклі чыгунная ванна, няспраўная газавая пліта, мангал і 10 кілаграмаў металалому на суму 103 рублі. Узбуджана крымінальная справа.

Міліцыя просіць грамадзян, якім што-небудзь вядома пра акалічнасці крадзяжу, паведамляць на нумар 102 або ўчастковаму інспектару міліцыі.

Пра што Моўчадзь не будзе маўчаць?

Раённы аддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу на раней не судзімага жыхара Бярозаўкі. У нашым раёне на рацэ Моўчадзь мужчына вырашыў налавіць рыбы, аднак, пагнаўшыся за добрым уловам, выбраў незаконны спосаб – выкарыстанне сеткі. Такім чынам браканьер здабыў 14 асобінаў ляшча, чым нанёс шкоду прыродзе на 3654 рублі. За свой учынак гора-рыбак адкажа перад судом.

Кінуў, але не ў сметніцу

Як хуліганства праваахоўнікі ацанілі ўчынак беспрацоўнага, раней не судзімага дзятлаўчаніна, які а першай гадзіне ночы з балкона чацвёртага паверха скінуў пустую бутэльку. Яна трапіла акурат на капот прыпаркаванай знізу машыны, пашкодзіла лакавае пакрыццё. Гаспадару транспартнага сродку нанесена матэрыяльная шкода ў памеры 640 рублёў. На хулігана ўзбуджана крымінальная справа.

Небяспечны “клад” у Салавічах

21 мая ў час зямельных работ, якія ажыццяўляліся ў двары дома вёскі Салавічы, быў знойдзены 152-міліметровы артылерыйскі снарад, мяркуецца, часоў Вялікай Айчыннай вайны. Небяспечную знаходку абясшкодзіла і знішчыла сапёрная група.

Здарэнні ў сельгаспрадпрыемствах

У КСУП “Вензавец” на адной з малочнатаварных фермаў нецвярозым на працоўным месцы быў затрыманы жывёлавод гаспадаркі.

Аляксандр БІЛЬ,
начальнік АУС Дзятлаўскага райвыканкама

administrator

Recent Posts

Ликвидация последствий непогоды в Гродно и помощь аграриям на уборочной. Александр Лукашенко заслушал доклад Вадима Синявского

Президент Беларуси Александр Лукашенко 3 августа заслушал доклад министра по чрезвычайным ситуациям Вадима Синявского. Об…

7 часов ago

Ход уборочной, сев озимых и строительство профилакториев. Александр Лукашенко заслушал доклад главы Минсельхозпрода

Президент Беларуси Александр Лукашенко заслушал доклад министра сельского хозяйства и продовольствия Юрия Горлова. Об этом…

7 часов ago

Минск стал самым популярным зарубежным городом у российских туристов, еще три белорусских в топ-10

Минск лидирует среди зарубежных направлений для городского туризма россиян. Об этом сообщает БЕЛТА со ссылкой…

8 часов ago

Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Рукадзельніца, спявачка, цікавы суразмоўца

Спецыялісты сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці павіншавалі з 80-гадовым юбілеем…

9 часов ago

МВД объявляет творческий конкурс, посвященный 110-летию милиции Беларуси!

Министерство внутренних дел проводит конкурс на лучшие литературное, художественное и музыкальное произведение об органах внутренних…

9 часов ago

Пик лета не прошел? Синоптики рассказали, когда на неделе ожидать главного зноя

Когда на неделе ожидать главного зноя, рассказали БЕЛТА в Республиканском центре по гидрометеорологии, контролю радиоактивного…

9 часов ago