Дзеянні, звязаныя з незаконным абаротам наркатычных сродкаў, адносяцца да злачынстваў супраць грамадскай бяспекі і здароўя насельніцтва.
Крымінальная адказнасць наступае за крадзеж, выраб, перапрацоўку, набыццё, захоўванне, перавозку (перасылку), збыт наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў (далей – наркатычных сродкаў).
Улічваючы цяжкія наступствы, якія наносяцца жыццю і здароўю чалавека спажываннем наркотыкаў, Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь прадугледжвае сур’ёзныя санкцыі за здзяйсненне злачынстваў, звязаных з незаконным абаротам наркатычных сродкаў.
Максімальны тэрмін пакарання – да 25 гадоў пазбаўлення волі, крымінальная адказнасць надыходзіць з 16- гадовага ўзросту, а пры ўчыненні дзеянняў, звязаных з крадзяжом і збытам наркатычных сродкаў – з 14 гадоў.
Крымінальная адказнасць наступае таксама за незаконнае перамяшчэнне праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза або дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь наркатычных сродкаў; іх спажыванне без назначэння доктара-спецыяліста; з’яўленне ў грамадскім або знаходжанне на працоўным месцы ў наркатычным стане, калі раней на працягу года асоба падвяргалася адміністрацыйнай адказнасці за такія парушэнні; незаконны пасеў і вырошчванне раслін і грыбоў, якія змяшчаюць наркатычныя сродкі або псіхатропныя рэчывы; парушэнне правілаў вытворчасці, перапрацоўкі, захоўвання, уліку, водпуску, рэалізацыі, размеркавання, перавозкі, перасылкі, набыцця, выкарыстання, увозу, вывазу або знішчэння наркотыкаў; схіленне да спажывання, у тым ліку непаўналетніх, або з ужываннем гвалту ці пагрозы яго прымянення.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ўнёс на разгляд у Парламент законапраект “Аб змяненні кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці”, якім скарэкціраваны нормы аб адказнасці за нарказлачынствы. Законапраектам прадугледжваюцца альтэрнатыўныя больш мяккія пакаранні ў выглядзе арышту на тэрмін да трох месяцаў за набыццё або захоўванне наркотыкаў; абмежаванне волі за разавыя выпадкі іх збыту. Разам з тым скарачаецца памер пакарання за збыт наркотыкаў у саставе арганізаванай групы з 10 да 8 гадоў пазбаўлення волі. Адпаведныя меры дазволяць судам больш гнутка падыходзіць да пытанняў прызначэння пакарання з улікам грамадскай небяспекі злачынства і асобы вінаватага.
Сяргей СЁМУХА,
суддзя суда Дзятлаўскага раёна
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Пытанне: мне патэлефанавалі і прапанавалі задэклараваць грашовыя сродкі. Мяркую, што гэта махляры. Як паводзіць сябе…
У Год беларускай жанчыны на старонках газеты “Перамога” расказваем пра нашых зямлячак, якія змагаліся на…
У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт-шанаванне, прысвечаны надыходзячаму Дню медыцынскіх работнікаў.…
За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…
Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…
Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…