Лічаныя дні да Новага года, і свайго піку на Дзятлаўшчыне дасягае дабрачынная акцыя “Нашы дзеці”, да якой далучаюцца ўсё больш дабрадзеяў.
Уключыліся ў святочны марафон і работнікі пракуратуры Дзятлаўскага раёна. Пракурор Віталій Юрго, яго намеснік Сяргей Аляшкевіч і памочнік Ірына Забеліна з падарункамі і цёплымі словамі падтрымкі завіталі да дзяцей, якія трапілі ў складаную жыццёвую сітуацыю і сустракаюць навагоднія святы ў прытулку сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава. Для кожнага з маленькіх насельнікаў у гасцей знайшліся добрыя пажаданні і доўгачаканы падарунак.
Дзеці таксама падзякавалі спецыялістам пракуратуры за ўвагу і прыемныя сюрпрызы, пажадалі радасці і шчасця. Да добрых словаў далучылася і дырэктар сацыяльна-педагагічнага цэнтра Ала Жэгалік, зычыла гасцям невычэрпнай энергіі, поспехаў у працоўнай дзейнасці, здароўя і дабрабыту. Ала Аркадзьеўна адзначыла, што з кожным днём спаўняецца ўсё больш жаданняў, пра якія насельнікі прытулка напісалі ў сваіх пісьмах Дзядулі Марозу, папаўняецца і іх калекцыя доўгачаканых падарункаў, аднак самая вялікая мара хлопчыкаў і дзяўчынак, вядома ж, вярнуцца ў свае сем’і, адчуць увагу, клопат і любоў бацькоў.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
У рамках дзейнасці грамадска-палітычнага цэнтра раённага аддзялення Гродзенскай вобласці Беларускай партыі “Белая Русь” пад кіраўніцтвам…
Такія словы работнікам сацыяльнай службы адрасавала Надзея Башко – аўтар ліста, які прыйшоў на адрас…
Напярэдадні Дня настаўніка выдалася цудоўная нагода расказаць аб значных поспехах педагогаў Дзятлаўскага раёна. Нядаўна ў…
В Гродно прошло торжественное мероприятие, приуроченное ко Дню учителя, который отмечается в первое воскресенье октября.…
Политика многовекторности никак не отдаляет Беларусь от России. Об этом Президент Беларуси Александр Лукашенко заявил…
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga