Аспекты фарміравання Усебеларускага народнага сходу і змянення выбарчага заканадаўства з калектывам Дзятлаўскага лясгаса абмеркавала cтаршыня Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання Часлава Гоева.
Яна правяла сустрэчу з працоўным калектывам сумесна з загадчыкам аддзела сацыяльна-эканамічнай работы Таццянай Галіцынай і дырэктарам лясгаса Сяргеем Дурко.
– Усебеларускі народны сход – яркі прыклад народаўладдзя. Кожны мае магчымасць выступіць, і яго пачуюць, – адзначыла Часлава Станіславаўна ў час размовы.
Сустрэча атрымалася цікавай і канструкцыйнай. Яе ўдзельнікі змаглі задаць пытанні, якія іх цікавілі, атрымаць вычарпальныя адказы.
***
Таксама прававая асвета і прававы прыём грамадзян прайшлі ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы.
Іх правяла прававы інспектар працы Гродзенскай областнай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Марыя Козырава.
У прафсаюзным прыёме прынялі ўдзел таксамапрадстаўнікі пракуратуры. На прыём звярнуліся тры чалавекі, яны на месцы атрымалі тлумачэнні па пытаннях, якія іх цікавілі.
Аляксей УРБАНОВІЧ,
намеснік кіраўніка па ідэалагічнай рабоце Дзятлаўскага лясгаса
Дзятлаўскае раённае аб’яднанне прафсаюзаў
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
У Год беларускай жанчыны на старонках газеты “Перамога” расказваем пра нашых зямлячак, якія змагаліся на…
У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт-шанаванне, прысвечаны надыходзячаму Дню медыцынскіх работнікаў.…
За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…
Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…
Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga