Кожны гол – “сямейны” (+відэа)

У Дзятлаве на стадыёне “Колас” прайшоў футбольны фестываль “Тата, мама, я – футбольная сям’я!”.

У спаборніцтвах прынялі ўдзел каля 50 сем’яў, усяго больш за 200 чалавек. Міні-футбольныя турніры праходзілі паміж камандамі, сфарміраванымі з удзельнікаў фестывалю, у шасці групах: сярод тат, мам, дзяцей 5-7 гадоў, 8-10 гадоў, 11-13 гадоў і 14-17 гадоў.

Варта адзначыць, што ўсім гульцам перад стартам падарылі футбольную майку. Таксама кожная сям’я-ўдзельніца атрымала футбольны мяч.

Лепшай сярод тат стала каманда “Арлы”, на другім месцы – “Лідары”, трэцяе – у “Цімураўцаў”.

Шмат балельшчыкаў збіралі футбольныя баталіі паміж мамамі і самымі маленькімі ўдзельнікамі фестывалю. Так, першае месца сямейных спаборніцтваў занялі футбалісткі з каманды “Венера”, на другім – “Вікторыя”, “бронзавая” перамога – у “Надзеі”; сярод дзяцей 5-7 гадоў не было роўных “Куранятам”, услед за імі – “Смяшарыкі” і “Фіксікі”.

У іншых турнірах месцы размеркаваліся наступным чынам.

Сярод дзяцей 8-10 гадоў:

першае месца занялі “Лідары”;

другое  – “Спартсмены”;

трэцяе – “Футбалісты”.

Хлопцы і дзяўчаты 11-13 гадоў:

першае месца – “Вымпел”;

другое – “Энергія”;

трэцяе – “Дружба”.

Юнакі і дзяўчаты 14-17 гадоў:

першае месца – “Фартуна”;

другое  – “Чэмпіён”.

У абсалютным заліку па суме набраных балаў “пальма першынства” ў сям’і Герус, “сярэбраны” вынік паказала сям’я Каляда, тройку лепшых замкнулі Добышы.

Прадстаўнікі абласной і раённай федэрацый футбола Сяргей Фірыновіч  і Уладзімір Ганчар уручылі медалі камандам-пераможцам і прызёрам у кожнай з гульнявых груп. Лепшыя сем’і былі ўзнагароджаны кубкамі і дыпломамі, а таксама памятнымі падарункамі ад раённага камітэта ГА “БРСМ”. Самым юным удзельнікам фестывалю Мікалаю Адамчыку і Арыне Герус падарылі рукзакі.

Вадзім ФІЛІПОЎСКІ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Водные игры небезопасны

Водные игры в необорудованных и несанкционированных местах крайне опасны. Непроверенное дно, скрытые коряги, водовороты и…

50 минут ago

Прыём грамадзян

16 ліпеня з 14.30 да 16.30 у будынку Казлоўшчынскага сельвыканкама выязны прыём грамадзян правядзе начальнік…

52 минуты ago

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

15 часов ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

16 часов ago

Якое значэнне для дзятлаўчан мае дата 9 ліпеня?

Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…

18 часов ago

Незабыўныя старонкі ваенных гадоў. Горад Дзятлава сустрэў Дзень вызвалення

9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…

18 часов ago