Акцябрацкая траекторыя Дзятлаўшчыны

Пад такой назвай сёлета з 19 па 23 кастрычніка праходзіла раённая пяцідзёнка для акцябрат.

Стартавала яна Днём сяброўства, у які акцябраты пастараліся расказаць аб мерапрыемстве сваім малодшым і старэйшым сябрам. Ва ўстановах адукацыі запрацавала “Акцябрацкая пошта”. З яе дапамогай можна было адправіць вітанні і пажаданні.

Назаўтра навучэнцаў чакаў Дзень спорту і здароўя. У рамках рэспубліканскага турніру “Алімпіяда дваровых гульняў” ва ўстановах адукацыі раёна прайшлі “Акцябрацкія гульні нашага двара”.

Трэцім быў Дзень эрудыта. У школах раёна для самых кемлівых і актыўных ладзілася раённая інтэлектуальна-пазнавальная гульня “Хто хоча стаць піянерам?”.

Чацвер стаў Днём акцябрацкіх працоўных спраў. Ён даў старт працоўным акцыям і флэш-дэсантам “МЫ РАЗАМ!”, прымеркаваным да раённага этапу рэспубліканскай акцыі па зборы другаснай сыравіны “Зробім свет чысцейшым!”.

Заключным этапам раённай акцябрацкай пяцідзёнкі стаў Дзень патрыёта, які ладзіўся спецыялістамі Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава на чале са старшынёй раённага савета ГА “БРПА” Ірынай Мішчанка. Каманды акцябрат установаў адукацыі раёна паўдзельнічалі ў раённым анлайн-трэйсеры “Мы маленькія грамадзяне Рэспублікі Беларусь!” і па выніках сваіх справаў за тыдзень стварылі раённы віртуальны відэаэкспрэс “Акцябрацкая траекторыя Дзятлаўшчыны”.

Ірына КАЎКЕЛЬ
Фотаздымкі прадастаўлены аргкамітэтам

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

administrator

Recent Posts

ИИ в школах: обновленная учебная программа по информатике появится с 1 сентября

С 1 сентября 2026/2027 учебного года в образовательных учреждениях Республики Беларусь вводится обновленная учебная программа…

5 часов ago

Всемирный день борьбы с гепатитом

Ежегодно 28 июля проводится Всемирный день борьбы с гепатитом. Эта дата приурочена ко дню рождения…

5 часов ago

Маршруты безопасности: автолавка — идеальная площадка для профилактики

Приезд автолавки в деревню — событие, которое ждут. Для работников Дятловского райотдела по чрезвычайным ситуациям…

6 часов ago

Вороновский район под ударом стихии: что известно к этому времени

Особый урон нанесен сельскохозяйственным угодьям. Шквалистый ветер с порывами до 20 м/с обрушился на Гродненскую…

7 часов ago

12 погибших в ДТП за неделю: ГАИ Беларуси усиливает контроль

Под особым контролем – водители маршрутных такси и мотоциклисты. В последние дни в республике отмечается…

7 часов ago

Юрий Караев осмотрел Гродненский регион с вертолета и поручил навести порядок

Губернатор Гродненской области Юрий Караев, его первый заместитель Сергей Медзвецкас, председатель комитета по сельскому хозяйству…

7 часов ago