Кожнаму зернейку – сваё месца: у ААТ “Граніт-Агра” сеюць ярыну (+відэа)

Сакавіцкае сонейка трохі сагрэла зямлю, і аграрыі нашага раёна прыступаюць да яравой сяўбы.

22 сакавіка ў яе ўключылася ААТ “Граніт-Агра”, і сёння ва ўрочышчы Неўкі – Аб’язная кіпіць работа.

– Сеем трэці дзень, – тлумачыць брыгадзір ІІ аддзялення гаспадаркі Дзмітрый Грыцук. – Ужо набліжаемся да лічбы 100 гектараў. На гэтым полі ў 40 гектараў высяваем яравы ячмень высокаўраджайнага гатунку “Дзівосны”. На палетках на энерганасычаным трактары “Джон Дзір” з шыроказахопнай шасціметровай пнеўматычнай сеялкай “Амазонка” працуе Андрэй Пейдзік. Падвозіць для яго зерне на ГАЗ-53 Генадзь Ходар. Надвор’е таксама пакуль нам спрыяе.

Больш дэталёва пра ход веснавых работ на палетках ААТ “Граніт-Агра” расказала галоўны аграном сельскагаспадарчага прадпрыемства Алена Майсейчык:

– Пасеяць яравы ячмень плануем на 901 гектары. Калі паспрыяе надвор’е, то работы будуць завершаны на працягу 10 дзён. Яшчэ ў планах сяўба 70 гектараў аўса, 60 – грачыхі, 50 – зернебабовых культур і 100 гектараў гароху. Амаль уся тэхніка шчыруе на палях, работа ідзе актыўна, таму мяркуем укласціся ў планавы перыяд.

Не менш актыўнымі тэмпамі ажыццяўляецца падкормка азімых зерневых культур і рапсу, шматгадовых траваў. Уносім таксама арганіку, ідуць ворыва і культывацыя глебы.

У цэлым нашы азімыя някепска выйшлі з зімовага перыяду, цяпер іх падкормім – і будзем чакаць добрага ўраджаю.

Ірына СТЫРНІК  

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Актуальны каментарый. Пад увагай бяспека жыццядзейнасці

Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Павел Ашурык і Андрэй Жамойда прынялі ўдзел у…

57 минут ago

ШколаАктыўнага Грамадзяніна. Беларусь пачынаецца з мяне

У рамках рэспубліканскага інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ” для навучэнцаў 8-11 класаў Казлоўшчынскай сярэдняй школы прайшлі тэматычныя…

1 час ago

Нагадалі патрабаванні заканадаўства, прапанавалі работу

У Дварэцкім сельскім выканаўчым камітэце пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Вадзіма Бяляткі прайшло пасяджэнне савета…

1 час ago

Специальное комплексное мероприятие «Охота»

Что стоит за специальным комплексным мероприятием «Охота» и почему оно важно для каждого, кто выходит…

2 часа ago

Осторожно – бешенство

Ежегодно, 28 сентября, во всем мире отмечают Всемирный день борьбы против бешенства. Цель Всемирного дня…

4 часа ago

Дятловчане — участники республиканского финала фестиваля «Папа, мама, я — футбольная семья»

В Минске на Национальном футбольном стадионе состоялся республиканский финал семейного фестиваля «Папа, мама, я -…

5 часов ago