Categories: Падзеі

Пад небам Парыжа

Гэтыя словы сталі лейтматывам раённага конкурсу грацыі і таленту «Краса Дзятлаўшчыны — 2016».  Сёлета ён прайшоў  пяты раз. Удзел у ім узялі пяць прадстаўніцаў прыгожага полу: Алена Ясевіч, Наталля Кароль, Валянціна Гмір, Кацярына Назарава, Кацярына Іода.

Першае выпрабаванне конкурсу — дэфіле ў вобразе. Згодна з лейтматывам мерапрыемства, дзяўчаты выйшлі на сцэну ў чорных сукенках, якія ўвайшлі ў моду дзякуючы легендарнай францужанцы Како Шанэль.
Аб тым, дзе працуюць канкурсанткі, чым захапляюцца і пра што мараць, яны расказалі ў сваіх відэавізітках.

Самым відовішчным этапам конкурсу стала хатняе заданне: дзяўчатам неабходна было прадэманстраваць свой творчы патэнцыял. Алена Ясевіч выступіла ў амплуа спявачкі. Наталля Кароль — як артыстка гумарыстычнага жанру. Кацярына Іода выдатна прадэкламавала пісьмо Таццяны да Анегіна. Імправізацыю ў стылі вулічнага тэатра прадставіла Кацярына Назарава. Валянціна Гмір прадэманстравала свае вакальныя здольнасці. Адметна тое, што дзяўчына выканала песню на англійскай мове.

Свой інтэлектуальны патэнцыял — уменне хутка знайсці адказ на пастаўленае пытанне — удзельніцы конкурсу паказалі ў час эрудычнага конкурсу. А вось якімі гаспадынямі з’яўляюцца дзяўчаты, высветліў кулінарны конкурс.

Завяршыла праграму дэфіле прыгажуняў у вясельных сукенках.
Майстэрства канкурсантак ацэньвала журы, узначаліў якое старшыня прафсаюза работнікаў аграпрамысловага конкурсу У. Ф. Казак. Гэты прафсаюз з’яўляецца  пастаянным спонсарам конкурсу. Таксама ў ліку сёлетніх спонсараў мерапрыемства —  філіял «Санаторый «Радон» ААТ «Белаграздраўніца», філіял №407 «ААТ ААБ» Беларусбанк» у Дзятлаве.

Стварыць прыгожы вобраз канкурсанткам дапамагла цырульнік са Слоніма Юлія Александровіч.
Святочны настрой гледачам стваралі і самадзейныя артысты Дзятлаўшчыны — Генадзь Суравец, Андрэй Пузач, Іван Кашко, Улад Ракуць, Улад Чарняўскі, Дар’я Ёдчык.

Самым інтрыгуючым момантам конкурсу стала падвядзенне яго вынікаў. Званне «Міс сімпатыі гледачоў» атрымала Кацярына Іода — прадстаўніца Дзятлаўскай раённай бальніцы. Яна стала пераможцай і ў намінацыі «Міс фота». «Міс абаяльнасць» прызнана Кацярына Назарава (СВК «Граніт-Агра»).

Яшчэ адна прадстаўніца раённай бальніцы Наталля Кароль стала другой віцэ-міс конкурсу. Першая віцэ-міс — Алена Ясевіч, бухгалтар прыватнага гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства «Энерганіка».

Тытул «Краса Дзятлаўшчыны-2016» атрымала Валянціна Гмір — юрысконсульт ААТ «Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод «Алгонь».

Карону пераможцы дзяўчыне ўручыла «Краса Дзятлаўшчыны-2014» Алена Кулікова.

Усе ўдзельніцы конкурсу атрымалі падарункі ад арганізацый, дзе яны працуюць, раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, філіяла №407 «ААТ «ААБ «Беларусбанк» у Дзятлаве. Адна з удзельніц конкурсу атрымала падарункі ад раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Белая Русь».
Галоўным прызам конкурсу, які атрымала Валянціна Гмір, стаў сертыфікат на наведванне спа-працэдураў у санаторыі «Радон».

А. ДУБРОЎСКАЯ
ФОТА П. АДАМЧУКА

administrator

Recent Posts

«Зецельскі фэст» ў Дзятлаве.  Шэсце па цэнтральнай вуліцы

Урачыста, прыгожа, з цудоўным настроем  пачалося свята сямейнага адпачынку "Зецельскі фэст" ў Дзятлаве. Пад гукі…

36 минут ago

На Зецельскім фэсце гуляе народ…

На Зецельскім фэсце гуляе народ,На плошчы вясёлы вядзе карагод,Танцуе, спявае і славіць сям’ю,А хтосьці газеце…

6 часов ago

Рыхтавацца да зімы – загадзя і грунтоўна

Пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага з удзелам старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага прайшло…

21 час ago

Последствия выплаты заработной платы «в конверте» для нанимателей

Под зарплатой «в конверте» принято понимать незаконную форму  оплаты труда, при которой часть или весь…

21 час ago

Навучыліся аказваць неадкладную дапамогу

Другі раз запар у Беларусі прайшоў рэспубліканскі міжведамасны адукацыйны праект “Запусці сэрца”, арганізатарамі якога выступаюць…

22 часа ago

Добрахвотнікаў стала больш

У рамках месячніка Таварыства Чырвонага Крыжа ў Дзятлаве адбылося ўрачыстае ўручэнне пасведчанняў новым валанцёрам аб’яднання.…

22 часа ago