Падзеі
1 min read
1395

Пад небам Парыжа

12 декабря, 2016
0
Пад небам Парыжа

Гэтыя словы сталі лейтматывам раённага конкурсу грацыі і таленту “Краса Дзятлаўшчыны – 2016”.  Сёлета ён прайшоў  пяты раз. Удзел у ім узялі пяць прадстаўніцаў прыгожага полу: Алена Ясевіч, Наталля Кароль, Валянціна Гмір, Кацярына Назарава, Кацярына Іода.

_mg_0558

_mg_0560

_mg_0564

_mg_0567

_mg_0576

_mg_0577

_mg_0579

_mg_0582

_mg_0584

_mg_0586

_mg_0588

Першае выпрабаванне конкурсу — дэфіле ў вобразе. Згодна з лейтматывам мерапрыемства, дзяўчаты выйшлі на сцэну ў чорных сукенках, якія ўвайшлі ў моду дзякуючы легендарнай францужанцы Како Шанэль.
Аб тым, дзе працуюць канкурсанткі, чым захапляюцца і пра што мараць, яны расказалі ў сваіх відэавізітках.

_mg_0594

_mg_0604

_mg_0615

_mg_0626

_mg_0628

_mg_0636

_mg_0648

_mg_0684

Самым відовішчным этапам конкурсу стала хатняе заданне: дзяўчатам неабходна было прадэманстраваць свой творчы патэнцыял. Алена Ясевіч выступіла ў амплуа спявачкі. Наталля Кароль — як артыстка гумарыстычнага жанру. Кацярына Іода выдатна прадэкламавала пісьмо Таццяны да Анегіна. Імправізацыю ў стылі вулічнага тэатра прадставіла Кацярына Назарава. Валянціна Гмір прадэманстравала свае вакальныя здольнасці. Адметна тое, што дзяўчына выканала песню на англійскай мове.

Свой інтэлектуальны патэнцыял — уменне хутка знайсці адказ на пастаўленае пытанне — удзельніцы конкурсу паказалі ў час эрудычнага конкурсу. А вось якімі гаспадынямі з’яўляюцца дзяўчаты, высветліў кулінарны конкурс.

_mg_0698

_mg_0713

_mg_0735

_mg_0765

_mg_0780

_mg_0805

_mg_0814

_mg_0849

_mg_0865

_mg_0894

Завяршыла праграму дэфіле прыгажуняў у вясельных сукенках.
Майстэрства канкурсантак ацэньвала журы, узначаліў якое старшыня прафсаюза работнікаў аграпрамысловага конкурсу У. Ф. Казак. Гэты прафсаюз з’яўляецца  пастаянным спонсарам конкурсу. Таксама ў ліку сёлетніх спонсараў мерапрыемства —  філіял “Санаторый “Радон” ААТ “Белаграздраўніца”, філіял №407 “ААТ ААБ” Беларусбанк” у Дзятлаве.

_mg_0913

_mg_0915

_mg_0927

_mg_0932

_mg_0935

_mg_0962

_mg_1004

Стварыць прыгожы вобраз канкурсанткам дапамагла цырульнік са Слоніма Юлія Александровіч.
Святочны настрой гледачам стваралі і самадзейныя артысты Дзятлаўшчыны — Генадзь Суравец, Андрэй Пузач, Іван Кашко, Улад Ракуць, Улад Чарняўскі, Дар’я Ёдчык.

Самым інтрыгуючым момантам конкурсу стала падвядзенне яго вынікаў. Званне “Міс сімпатыі гледачоў” атрымала Кацярына Іода — прадстаўніца Дзятлаўскай раённай бальніцы. Яна стала пераможцай і ў намінацыі “Міс фота”. “Міс абаяльнасць” прызнана Кацярына Назарава (СВК “Граніт-Агра”).

Яшчэ адна прадстаўніца раённай бальніцы Наталля Кароль стала другой віцэ-міс конкурсу. Першая віцэ-міс — Алена Ясевіч, бухгалтар прыватнага гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства “Энерганіка”.

Тытул “Краса Дзятлаўшчыны-2016” атрымала Валянціна Гмір — юрысконсульт ААТ “Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод “Алгонь”.

Карону пераможцы дзяўчыне ўручыла “Краса Дзятлаўшчыны-2014” Алена Кулікова.

_mg_1052

_mg_1061

_mg_1063

_mg_1089

_mg_1110

_mg_1131

_mg_1148

_mg_1157

_mg_1173

_mg_1182

_mg_1198

Усе ўдзельніцы конкурсу атрымалі падарункі ад арганізацый, дзе яны працуюць, раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, філіяла №407 “ААТ “ААБ “Беларусбанк” у Дзятлаве. Адна з удзельніц конкурсу атрымала падарункі ад раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая Русь”.
Галоўным прызам конкурсу, які атрымала Валянціна Гмір, стаў сертыфікат на наведванне спа-працэдураў у санаторыі “Радон”.

А. ДУБРОЎСКАЯ
ФОТА П. АДАМЧУКА

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации