У Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці  прайшоў раённы агляд-конкурс эстраднай песні “Песенны вернісаж”. Удзел у ім прынялі 13 выканаўцаў.

Пераможцы конкурсу вызначыліся наступным чынам. Трэцяе месца між сабой раздзялілі Андрэй Пузач і Валерый Іванашка. Алеся Чурай і Алеся Варабей занялі другое месца.  На першым — Сяргей Венскі і Алена Гузавец.

Сяргей і Алена прадставяць Дзятлаўшчыну на абласным конкурсе эстраднай песні “І вечная вясна”, які пройдзе ў Шчучыне.

Астатнія ўдзельнікі раённага конкурсу “Песенны вернісаж” прадэманструюць сваё выканальніцкае майстэрства на гала-канцэрце, які пройдзе 9 мая.

IMG_0504

IMG_0520

_MG_0540

_MG_0550

_MG_0567

_MG_0572

_MG_0581

_MG_0584

_MG_0597

_MG_0611

_MG_0618

 

А. ДУБРОЎСКАЯ

Предыдущая новость

Следующая новость

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации