Categories: Улада

Колькасць камплектаў дакументаў ад прэтэндэнтаў у кандыдаты на пасаду Прэзідэнта, што паступілі ў ЦВК, павялічылася да шасці

Колькасць камплектаў дакументаў ад прэтэндэнтаў у кандыдаты на пасаду Прэзідэнта, што паступілі ў ЦВК, павялічылася да шасці, паведамляе БЕЛТА.

Дакументы для рэгістрацыі падалі патэнцыяльныя кандыдаты Таццяна Караткевіч, Сяргей Гайдукевіч, Мікалай Улаховіч, дзеючы кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. Дакументы прадставіў Віктар Цярэшчанка, якому аднак не ўдалося сабраць неабходныя 100 тыс. сапраўдных подпісаў. Акрамя таго, паводле апошніх даных, камплект дакументаў падала Жанна Раманоўская.

Аб тым, што фактычна да этапу рэгістрацыі падышлі чатыры патэнцыяльныя кандыдаты, стала вядома пасля апублікавання вынікаў праверкі падпісных лістоў. Колькасць сапраўдных подпісаў у падтрымку Аляксандра Лукашэнкі склала 1 753 380 (было здадзена 1 761 145), Мікалая Улаховіча — 149 819 (здадзена 159 805), Сяргея Гайдукевіча — 139 877 (здадзена 141 842), Таццяны Караткевіч — 105 278 (здадзена 107 299).

Як паведамлялася, ініцыятыўныя групы Віктара Цярэшчанкі здалі для праверкі 130 404 подпісы, аднак сапраўднымі з іх аказаліся толькі 6 699. Зрэшты, як растлумачыла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына, у Цярэшчанкі можа быць і больш сапраўдных подпісаў, аднак законам устаноўлена спецыяльныя працэдура праверкі — ёсць пэўны працэнтны парог несапраўдных аўтографаў, пасля перавышэння якога ўсе подпісы, сабраныя па гэтым рэгіёне, не ўлічваюцца. У выпадку з Цярэшчанкам многія з подпісаў з’яўляюцца фіктыўнымі або выкананымі ад неіснуючых асоб. «Гэта сведчыць аб тым, што ў шэрагу рэгіёнаў члены ініцыятыўнай групы не збіралі подпісы, а падроблівалі, і частка падпісных лістоў з такімі подпісамі была прадстаўлена ў выбарчыя камісіі», — пракаменціравала сітуацыю кіраўнік ЦВК.

У той жа час ад Жанны Раманоўскай для праверкі паступіла ўсяго 780 подпісаў, чаго яўна недастаткова для рэгістрацыі кандыдатам.

Наступным важным этапам выбарчай кампаніі стане рэгістрацыя кандыдатаў на вышэйшую дзяржаўную пасаду — ЦВК плануе правесці яе 10 верасня, каб з 11 верасня пачаўся паўнацэнны перыяд перадвыбарнай агітацыі і прапаганды. Акрамя публікацыі сваіх праграм у друкаваных СМІ, кандыдаты на пасаду кіраўніка дзяржавы змогуць бясплатна выступіць на тэлеканале «Беларусь 1» з 14 па 25 верасня (з 19.00 да 20.00). Акрамя таго, для кандыдатаў адводзіцца час на радыё — у рабочыя дні з 21 верасня па 2 кастрычніка (з 6.10 да 7.10).

Тэледэбаты пройдуць 3 кастрычніка, парадак іх правядзення вызначае Белтэлерадыёкампанія.

administrator

Recent Posts

Моладзевыя навіны. Усмешка творыць цуды

У рамках Тыдня дадатковай адукацыі ў Дзятлаўскім раёне ў цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі прайшоў…

2 часа ago

Ведае ўчастковы. БПЛА – пад забаронай

Пытанне: ці любому можна запускаць беспілотныя лятальныя апараты? Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Дзяніс Барук: –…

2 часа ago

12 верасня – Дзень супрацоўніка органаў папярэдняга следства. Следчы гучыць ганарова і адказна

Сёлета 15 гадоў з дня ўтварэння адзначае Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь. Гэта маладое ведамства, але…

2 часа ago

Нотариус нотариальной конторы бесплатно проконсультирует граждан

17 сентября 2026 года нотариус нотариальной конторы Дятловского района бесплатно проконсультирует граждан всех категорий по…

2 часа ago

Дарине нужна помощь

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

2 часа ago

Внимание! Новый способ мошеннической активности!

Злоумышленники, представляясь сотрудниками Фонда социальной защиты населения, органов социальной защиты или пенсионных отделов, сообщают гражданам…

12 часов ago