На Дзятлаўшчыне ў рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” прадаўжаецца чарада раённых ранішнікаў. 27 снежня ў гімназіі № 1 горада Дзятлава прымалі віншаванні дзеці-інваліды.
У фае ўстановы ўдзельнікаў свята, іх педагогаў і бацькоў сустракалі валанцёры-гімназісты, дапамагалі ўсім, каму неабходна была падтрымка. Арганізатары пастараліся, каб сустрэча была максімальна камфортнай, таму запрасілі дзяцей за столікі з пачастункамі.
Шчырыя віншаванні ад раённага выканаўчага камітэта з самым любімым святам дзяцей і дарослых – Новым годам прысутным адрасаваў намеснік старшыні райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі ГА “Белая Русь” Ігар Кухарэвіч. Дзецям і дарослым ён пажадаў моцнага задроўя, шчасця, поспеху, аптымізму, ажыццяўлення запаветных мараў і жаданняў. За цярпенне, клопат і вялікую любоў да дзяцей Ігар Станіслававіч падзякаваў бацькам і педагогам.
Да віншаванняў далучыліся начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Наталля Белаус, галоўны спецыяліст аддзела, намеснік дырэктара Дзятлаўскага раённага аддзялення ГА “Беларускі дзіцячы фонд” Алена Чайкоўская, начальнік раённага аддзела Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва, старшыня праўлення Дзятлаўскага раённага аддзялення ГА “Беларускі фонд міру” Марыя Жыдко.
У рамках дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” ад калектыву райваенкамата самыя мірныя ў свеце падарункі (дзіцячыя цацкі) Дзятлаўскаму раённаму цэнтру карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі падарыў ваенны камісар Дзятлаўскага раёна Генадзь Суравец.
На радасць дзятве пад вясёлую музыку ў залу завіталі роставыя лялькі Беларускага гульнёвага тэатра роставых лялек “Dolls4All” з праграмай “Навагоднія прыгоды з гарэзлівымі шчанючкамі”. Было шмат танцаў, усмешак, вяселля. Безумоўна, і Дзед Мароз са Снягуркай прыйшлі на ранішнік да асаблівых дзяцей з вялікім мяхом цукерак (іх прыслаў калектыў ДРБУ-119). Не абышлося без традыцыйных вершыкаў і калектыўнага фота на памяць.
Напрыканцы юныя ўдзельнікі свята атрымалі навагоднія падарункі. Дарэчы, іх было два – набытыя за кошт сродкаў раённага бюджэту і ад раённага аддзялення “Беларускага фонду міру”.
Але на гэтым прыемныя сюрпрызы не скончыліся. Шэфы Дзятлаўскага раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі – валанцёры гімназіі, падрыхтавалі для сваіх сяброў невялікую конкурсную праграму і салодкія прызы. Дырэктар цэнтра Марына Гуговіч падзякавала гімназістам за шматгадовае плённае супрацоўніцтва і ў рамках акцыі “Нашы дзеці” ўручыла ім “Сертыфікат добрых спраў” – унікальны дакумент, які стаў вынікам работы творчай майстэрні пярвічкі ЦКРіР і раённай арганізацыі ГА “БСЖ”. Ім узнагароджваюцца людзі, шчодрыя на дабро.
Ірына КАЎКЕЛЬ
Напярэдадні Дня работнікаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці калектыў Дзятлаўскага філіяла КУП “Гроднааблпаліва” прымаў віншаванні…
На какой урожай зерна кукурузы, сахарной свеклы, картофеля и яблок рассчитывают белорусские аграрии, рассказал журналистам…
Хутка на Дзятлаўшчыне пачнецца кампанія па імунізацыі насельніцтва супраць віруса грыпу. Як да яе рыхтуюцца…
Рэзанансны выпадак адбыўся ў адной з вёсак Дзятлаўскага раёна. Ураджэнец Дзятлаўшчыны, грамадзянін Расійскай Федэрацыі, вярнуўся…
Кожны павінен ведаць, як паводзіць у экстрэмальнай сітуацыі, каб выратаваць сябе і тых, хто побач.…
Сахарная свекла в Беларуси убрана с 12% площадей, картофель - с 8%. Об этом БЕЛТА…