У час вясновых канікул у Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы-цэнтры агульнадаступнай інфармацыі праходзіць Тыдзень дзіцячай кнігі.
У гэтым годзе ў фае бібліятэкі падрыхтавана прыгожая фотазона з выставай-прапановай “Кніжная вясёлка”. На ёй прадстаўлены кнігі на любы густ. У раздзеле “Па кніжным сусвеце” – кнігі замежных аўтараў, “Да нас прыйшла новая кніга” – апошнія кніжныя навінкі, раздзел “Гаварушачка з кнігай” чакае самых маленькіх наведвальнікаў, “Які цудоўны кніжны свет” – кнігі рознага жанру.
У рамках Тыдня прайшоў агляд літаратуры “Калейдаскоп кніжных навінак” для вучняў 4 “А” класа Казлоўшчынскай сярэдняй школы. Як вядома, праблема чытання найбольш актуальная сярод дзяцей і падлеткаў. Чытанне дапамагае павысіць эрудыцыю, павялічыць слоўнікавы запас, атрымаць задавальненне і паразважаць над той ці іншай праблемай. Менавіта таму мы вырашылі пазнаёміць дзяцей з новай і цікавай літаратурай на беларускай і рускай мовах, якая была выдадзена ў 2020 годзе, у тым ліку з кнігамі Н. Абрамцавай, А. Роя, К. Хадасевіч-Лісавай, І. Зартайскай, А. Зэкава і інш..
Людміла ХІЛІМОНЧЫК,
загадчыца бібліятэкі
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил педагогических работников с профессиональным праздником - Днем учителя. Об этом…
Помочь тем, кто нуждается в заботе, познакомиться с профессией спасателя и найти друзей среди юных…
Уважаемые учителя, преподаватели и ветераны педагогического труда! От имени Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь и…
Залатая восень прыйшла з цэлым букетам выдатных святаў, пачэснае месца сярод якіх займае Дзень настаўніка…
Віншуем вас з Днём настаўніка – святам тых, для каго сэнсам жыцця стала служэнне высакароднай…
Першы ў гэтым годзе восеньскі кірмаш па вуліцы Слонімскай райцэнтра прайшоў 3 кастрычніка і парадаваў…