Кніжная паліца. Новым кнігам – добры дзень!

У Дзятлаўскай раённай бібліятэцы новае паступленне кніг.

Аляксандр Тамонікаў “Заморскі тайнік”. Канец сямідзясятых гадоў. З падмаскоўнай дачы вядомага прафесара-гісторыка выкрадзена рэдкая ікона, гонар калекцыі. Адначасова ў розных канцах краіны ўчынены яшчэ тры падобныя крадзяжы. Следству ўдаецца затрымаць аднаго са злачынцаў. Хто заказчык, зламыснік не ведае. Вярнуць бясцэнныя шэдэўры даручана групе спецназа КДБ Вячаслава Багданава.

Георгій СмірноўДжэнтэльменскае пагадненне. Што рабіць няўдаламу акцёру, які перабіваецца непастаяннымі заробкамі ў агенцтве розыгрышаў, калі ён даведваецца аб смяротным дыягназе? Вядома ж, пагадзіцца на авантурны заказ буйнога дзялка, які хоча пасадзіць у турму свайго дзелавога партнёра, справакаваўшы таго на забойства і запісаўшы акт расправы на камеру. Дзеля дабрабыту дачкі акцёр выконвае сваю апошнюю фатальную ролю. Аднак неўзабаве сітуацыя выходзіць з-пад кантролю…

Аляксандр Тамонікаў “Тайнік абвера. Раман пра ваенны час,  складаныя лёсы і небяспечную работу невядомых герояў. Восень 1944 года. Савецкія войскі вызваляюць Прыбалтыку. На адным з участкаў фронту варожыя дыверсанты імкнуцца  пракрасціся на нашу тэрыторыю. Высветліць, што зацікавіла абвер у гэтым раёне, даручана групе падпалкоўніка Максіма Шэлестава.

Юлія Гета “Спатканне з мільянерам.  Ён – спадчыннік адной з самых заможных сем’яў нашай краіны. Юны геній, які рыхтуецца ў бліжэйшы час узначаліць буйную карпарацыю. Яна – разумная і абаяльная дзяўчына са звычайнай сям’і. Ці змогуць гэтыя двое быць разам?

Алена Асатурава “Небяспечныя цені мінулага. Галоўная гераіня Кіра Дзёміна – таленавітая сталічная мастачка, якая перажывае цяжкае растанне. Вырашыўшы пачаць усё з чыстага ліста і засяродзіцца на сваёй творчасці, яна перабіраецца ў невялікі прыволжскі гарадок, дзе калісьці жылі яе продкі. Аднак новае жыццё, ледзь пачаўшыся, аказваецца азмрочаным страшнымі здарэннямі…

Аліна ЯгораваТы і неба. Тут каханне становіцца трамплінам да новых вышыняў і сапраўдных мар! Галоўныя героі, нягледзячы на перашкоды, выяўляюць, што каханне – гэта не проста пачуццё, а сапраўдная сіла. Запрашаем усіх жадаючых!

Інга ЛАЎРАНЮК,

бібліятэкар  аддзела абслугоўвання і інфармацыі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

ГрадусПлюс. Ёсць патрэба ў хуткай зарадцы

У чат-бот газеты “Перамога” паступіла паведамленне наступнага зместу: “Хацелася б атрымаць адказ на такое пытанне.…

7 часов ago

Моладзевыя навіны. Усмешка творыць цуды

У рамках Тыдня дадатковай адукацыі ў Дзятлаўскім раёне ў цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі прайшоў…

1 день ago

Ведае ўчастковы. БПЛА – пад забаронай

Пытанне: ці любому можна запускаць беспілотныя лятальныя апараты? Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Дзяніс Барук: –…

1 день ago

12 верасня – Дзень супрацоўніка органаў папярэдняга следства. Следчы гучыць ганарова і адказна

Сёлета 15 гадоў з дня ўтварэння адзначае Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь. Гэта маладое ведамства, але…

1 день ago

Нотариус нотариальной конторы бесплатно проконсультирует граждан

17 сентября 2026 года нотариус нотариальной конторы Дятловского района бесплатно проконсультирует граждан всех категорий по…

1 день ago

Дарине нужна помощь

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

1 день ago