З 11 да 15 красавіка  на Дзятлаўшчыне праходзіць раённая акцыя “Кніга і газета — замест цыгарэты”. Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, раённы камітэт ГА “БРСМ”, раённая бальніца, раённая бібліятэка.

У час акцыі ў бібліятэках Дзятлаўшчыны арганізаваны выставы спецыяльнай літаратуры па прапагандзе здаровага ладу жыцця, прафілактыцы тытунёвай залежнасці, праводзяцца тэматычныя інфармацыйна-адукацыйныя мерапрыемствы.

Тэму “Курэнне — адна з прычынаў раку лёгкіх” раскрыюць медыцынскія работнікі ў час Дня адчыненых дзвярэй, які пройдзе ў раённай бальніцы. У школах Дзятлаўшчыны з удзелам медыкаў на працягу акцыі праходзяць заняткі па тэме “Усё пра курэнне”.

Аб шкодзе тытунёвай залежнасці распавядае і радыёмарафон “Мы не курым, не атручвайце нам жыццё”

А. ДУБРОЎСКАЯ

Предыдущая новость

Следующая новость

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации