Categories: Падзеі

Клопат пра бяспеку дзяцей

1 чэрвеня прайшоў заключны этап рэспубліканскай акцыі «Не пакідайце дзяцей адных!».

Дзятлаўскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях праводзіў яе сумесна з работнікамі раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, раённай арганізацыяй таварыства ратавання на водах, раённым аб’яднаннем Беларускага добраахвотнага пажарнага таварыства, прадстаўніцтвам «Белдзяржстрах».

Самым актыўным удзельнікам мерапрыемства сталі вучні СШ №1 г. Дзятлава.

На свяце дзяцей сустракалі роставыя лялькі Філька і Лілька — персанажы часопіса «Юны ратаўнік». Яны раздавалі паветраныя шары і наклейкі з малюнкамі аб мерах пажарнай бяспекі.

Вёў праграму клоун Клёпа. Гледачам было прапанавана  прадстаўленне дзіцячай цыркавой студыі «Марсі». Прадоўжылі праграму «Вясёлыя прыгоды Фількі і Лількі». Яе персанажы ў гульнёвай форме расказалі дзецям пра меры пажарнай бяспекі.

Іх патлумачыў інспектар Дзятлаўскага РАНС.  Таксама ён паведаміў аб прафілактычных мерапрыемствах, якія чакаюць дзяцей летам.

У час праграмы самыя актыўныя хлопчыкі і дзяўчынкі змаглі таксама паўдзельнічаць  у конкурсах «Збор і выезд па трывозе», «Юны ратаўнік», «Знайсці пацярпелага».

Завяршыла свята паказальнае выступленне ратаўнікоў Дзятлаўскага РАНС. На пляцоўцы каля Дома культуры ўсім удзельнікам акцыі былі паказаны пажарная аварыйна- ратавальная тэхніка, абсталяванне і інвентар.

З дзецьмі, якія адпачываюць у аздараўленчых летніках, ратаўнікі таксама сустрэнуцца ў час акцыі «Канікулы без дыму і агню». У рамках мерапрыемства дзецям пакажуць тэматычныя відэастужкі, правядуць віктарыны і конкурсы.

МЕСЯЧНІК БЯСПЕКІ

З 1 чэрвеня па 1 ліпеня на тэрыторыі Гродзенскай вобласці праходзіць месячнік бяспекі жыццядзейнасці, насельніцтва, прафілактыкі правапарушэнняў.

Мэта мерапрыемства — зніжэнне колькасці правапарушэнняў, умацаванне правапарадку, папярэджанне парушэнняў, якія ўчыняюць у стане алкагольнага ап’янення.

Прашу ўсіх грамадзян падключыцца да правядзення мерапрыемства, не заставацца ўбаку. Аб выпадках парушэнняў правілаў пажарнай бяспекі і іншых правапарушэннях мы можаце паведамляць па тэлефонах «101», «102» або «112». Ананімнасць званкоў гарантуецца.

А. БЕЛЕНКА,

інспектар Дзятлаўскага РАНС

administrator

Recent Posts

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

20 минут ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

1 час ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

18 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

19 часов ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

21 час ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

21 час ago